BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мяшкоў Брэст” працягвае пераможную серыю

Каманда “Мяшкоў Брэст” працягвае заставацца лідарам мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе. У матчы супраць “Гомеля” берасцейцы дамагліся перамогі з лікам 32:23, што стала ўжо пятнаццатым поспехам запар. На другім месцы размяшчаецца менскі СКА, які перайграў “Машэку” з лікам 32:18. Турнірная табліца пасля 15 тураў выглядае наступным чынам: “Мяшкоў Брэст” – 30 ачкоў, СКА – 26, “Гомель” і “Машэка” – па 17 ачкоў.

Хакейная сенсацыя: “Авіятар” перамагае “Гомель”

“Авіятар” перапыніў сваю серыю паразаў, перайграўшы “Гомель” з лікам 3:2 у матчы рэгулярнага чэмпіянату экстралігі. У іншым матчы “Хімік” на сваім лёдзе перамог “Ліду” з лікам 3:0. Смаленскі “Славуціч” таксама паказаў выдатны вынік, перамогшы “Брэст” з лікам 4:2. “Славуціч” узняўся на сёмае месца ў турнірнай табліцы.

Мельнічэнка пераходзіць у “Порту”

Малады нападнік менскага “Дынама” Трафім Мельнічэнка папоўніў склад партугальскага клуба “Порту”. У мінулым сезоне ён згуляў 37 матчаў і зарабіў 8 выніковых балаў. Спачатку ён будзе гуляць за “Порту-2”, дзе яго дэбют чакаецца ўжо 18 студзеня ў матчы супраць “Алверкі”.

Чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе: гарадзенцы сярод найлепшых

У сталічным Палацы спорту прайшоў чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе. Гарадзенскія спартоўцы заваявалі сем з дзесяці залатых медалёў. Пераможцамі сталі, сярод іншых, Дымчык Батамункуеў і Магамедхабіб Кадымагамедаў. Таксама медалі найвышэйшай пробы заваявалі прадстаўнікі Менска і Менскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя