BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мяшкоў Брэст” разграміў “Бусла Кітая”

“Мяшкоў Брэст” на хатняй арэне разграміў каманду “Бусел Кітая” ў матчы гандбольнай Betera-Суперлігі Беларусі ў першым дывізіёне — 44:16. У берасцейцаў Максім Баранаў закінуў 11 мячоў. “Мяшкоў Брэст” узначальвае турнірную табліцу, набраўшы 12 ачкоў у 6 гульнях, столькі ж у менскага СКА, але пасля 7 матчаў.

“Юнацтва” разабралася з “Авіятарам”

Менскае “Юнацтва” на хатнім лёдзе перамагло баранавіцкі “Авіятар” у матчы рэгулярнага чэмпіянату Betera-Экстралігі — 3:1. “Юнацтва” з 20 ачкамі ідзе другім ў табліцы, адстаючы ад “Дынама-Маладзечна” на чатыры балы. У «лётчыкаў» тры ачкі і апошняе месца. Салігорскі “Шахцёр” ўзяў верх над аршанскім “Лакаматывам” — 4:3 у авертайме. Гаспадары да пачатку другога перыяду вялі з лікам 3:0, але аршанцы здолелі здзейсніць камбэк і за 36 секунд да сірэны перавесці гульню ў авертайм, у якім усё ж саступілі. “Шахцёр” з 10 ачкамі ідзе 12-м у табліцы, у “Лока” 15 балаў і трэцяя пазіцыя.

“Гарызонт” і “Алімпія” разграмілі суперніц

Завяршыліся чарговыя матчы Betera-чэмпіянату Беларусі па баскетболе сярод жаночых каманд, у дзвюх з якіх зафіксаваны разгромны лік. Гарадзенская “Алімпія” не пакінула шанцаў берасцейскай “Вікторыі” 128:30. А сталічны “Гарызонт” “Гомельскія рысі-М” – 133:24. Яшчэ ў адным матчы “Мінск-М” перамог гарадзенскую “Вікторыю” – 78:53. Пасля чатырох тураў лідыруюць “Гарызонт” і “Мінск”, якія ідуць па дыстанцыі без стратаў.

Ганчарэнка падпісаў кантракт з “Пары НН”

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка заключыў двухгадовую дамову з ніжагародскім клубам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт расейскага клуба. У якасці трэнера Віктар Ганчарэнка ўзначальваў на радзіме БАТЭ, з якім стаў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі, трохразовым уладальнікам Суперкубка краіны і пераможцам Кубка краіны. 11 разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам Беларусі. Узначальваючы ЦСКА, двойчы прывёў армейцаў да срэбраных медалёў РПЛ і перамог ў Суперкубку Расіі. Пры Віктары Міхайлавічы каманда выступала ў Лізе чэмпіёнаў, дзе, у прыватнасці, двойчы абгуляла мадрыдскі “Рэал”, а ў сезоне 2017/2018 дайшла да 1/4 Лігі Еўропы, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. “Пары НН” займае 12 месца ў табліцы РПЛ, набраўшы адзінаццаць ачкоў.

Бразевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера берасцейскага “Дынама”

Аляксандр Бразевіч і яго асістэнт Ігар Тарлоўскі пакінулі берасцейскае “Дынама”. Супрацоўніцтва са спецыялістамі спынена па пагадненні бакоў. Нагадаю, што ў апошніх двух турах «бела-сінія» прайгралі з аднолькавым лікам 1:2 «Гомелю» (у гасцях) і «Слуцку» (на хатняй арэне). Аляксандр Бразевіч і Ігар Тарлоўскі далучыліся да брэсцкага “Дынама” перад пачаткам сезона 2024 года. Пасля 24 тураў берасцейскае “Дынама” займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, маючы ў актыве 41 ачко. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера берасцейскага “Дынама” будзе Сяргей Кавальчук. Гэта ўжо чацвёрты прыход на пасаду выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера для 50-гадовага спецыяліста.

Беларускае Радыё Рацыя