BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мяшкоў Брэст” згуляў унічыю з гандбалістамі “Зеніта” ў SEHA-лізе

“Мяшкоў Брэст” згуляў унічыю з гандбалістамі піцерскага “Зеніта” ў матчы SEHA-лігі. У паядынку ў Санкт-Пецярбургу берасцейцы доўгі час былі ў ролі даганяючых, бліжэй да канца гульні вырваліся наперад, потым зноў саступалі, але ў выніку здолелі сысці ад паразы – нічыя 25:25.

Фота: SEHA – Gazprom League

Заўтра ў папярэднім квартэце У менскі СКА прыме на сваёй пляцоўцы гандбалістаў маскоўскага ЦСКА.

“Нёман” не змог адолець футбалістаў “Смаргоні” ў чэмпіянаце Беларусі

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” не скарысталіся магчымасцю дагнаць менскае “Дынама” ў чэмпіянаце Беларусі. У матчы перадапошняга тура падначаленыя Ігара Кавалевіча гулялі ў гасцях у футбалістаў “Смаргоні” і завяршылі паядынак без забітых мячоў – 0:0.

Футбалісты “Маладзечна” і віцебскага “Макслайна” выйшлі ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі

Футбалісты “Маладзечна” і віцебскага “Макслайна” выйшлі ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. У гасцявым паядынку заключнага тура першай лігі маладзечанская каманда абыграла футбалістаў “Астраўца”  2:0. Пасля гэтай вікторыі падначаленыя Аляксандра Храпкоўскага набралі 76 ачкоў і занялі першае месца. Віцебская дружына таксама на выездзе разграміла дублёраў барысаўскага БАТЭ – 6:0. Трэцяе месца заняла “Ніва” з Доўбізна, якая нечакана прайграла ў гасцях гомельскаму “Лакаматыву” з буйным лікам 0:4.

Вышэйшую лігу пакідаюць салігорскі “Шахцёр” і магілёўскі “Дняпро”. Футбалістам “Нівы” трэба двойчы сустрэцца ў пераходных матчах з наваполацкім “Нафтанам”.

„Ягелонія» не змагла абыграць «Шлёнск» выпусціў перамогу з рук

«Ягелонія» з Беластока згуляла ўнічыю са «Шлёнскам» (Уроцлаў) з лікам 2:2 у пятнічным матчы экстракласы. У складзе «Ягі» галамі адзначыліся  Дыябі-Фадыга і Хесус Імаз. «Дума Падляшша» застаецца другой у табліцы, адстаючы на адно ачко ад познанскага «Леха».

“МІНСК” прабіўся ў фінал Кубка Беларусі па баскетболе, адолеўшы

Баскетбалісты “МІНСКА” ўслед за “Гродна-93” прабіліся ў фінал 28-га розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У другім паўфінальным паядынку ў магілёўскім спорткомплексе “Алімпіец” чэмпіёны краіны ва ўпартай барацьбе адолелі пераможцу мінулага кубкавага турніру магілёўскі “Барысфен” з перавагай шэсць ачкоў – 75:69 Такім чынам, заўтра ў вырашальным матчы за Кубак краіны менчукі сустрэнуцца з “Гродна-93”, які  абыграў віцебскі “Рубон” з лікам 82:68.

Беларускае Радыё Рацыя