BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Алімпіядзе беларуская цяжкаатлетка спынілася за крок ад медаля

23-гадовая беларуская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько спынілася ў кроку ад медаля. Напярэдадні яна заняла чацвёртае месца на алімпійскім турніры па цяжкай атлетыцы ў вагавай катэгорыі да 71 кг.

У суме двубор’я Валадзько набрала 246 кілаграмаў: 111 у рыўку і 135 — у штуршку (яна двойчы не справілася з вагой 140 і 142 кг). У выніку бронзавай прызёрцы прайграла 10 кг. Алімпійскай чэмпіёнкай стала амерыканка Алівія Рыўз.

Сёння — заключны для беларусаў дзень на Алімпіядзе.

Але ён можа прынесці некалькі медалёў

Беларусы традыцыйна моцна выступаюць у веславанні. Яўген Залаты ў мінулую суботу бліскуча выйграў срэбра ў акадэмічным веславанні. Сёння барацьбу працягнуць Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна, але для пачатку ім трэба прабіцца ў фінал з паўфінальных заездаў.

У 11:20 пачнуцца паўфіналы ў байдарках-адзіночках на 1000 метраў (выступіць Уладзіслаў Кравец). У 12:40 пройдуць паўфіналы каноэ-адзіночак на 200 метраў (тут можна заўзець за Юлію Трушкіну).

У 12:30 выйдзе на памост цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (вага 102 кг).

Магамедхабіб Кадзімагамедаў у вольнай барацьбе атрымаў шанец пазмагацца за бронзу. Учора Магамедхабіб прайграў ужо ў першым раўндзе ўзбеку Разамбеку Жамалаву, але той дабраўся да фіналу, і прадстаўнік Беларусі атрымаў шанец змагацца за медаль у так званай бронзавай сетцы. За бронзу Кадзімагамедаў пазмагаецца з расейцам Таймуразам Салказанавым, які выступае за Славакію. Сутычка пройдзе ў 20:30. Беларусы на Алімпіядзе ў Парыжы заваявалі пакуль тры медалі пры маленькай дэлегацыі ў 17 чалавек. Гэта золата Івана Літвіновіча і срэбра Віялеты Бардзілоўскай у скачках на батуце і срэбра Яўгена Залатога у акадэмічным веславанні.

Наталля Качмарэк з Беластока заваявала бронзавы медаль Алімпіяды ў бегу на 400 м

Наталля Качмарэк, якая выступае за клуб KS Podlasie Białystok, заваявала бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў бегу на 400 м з вынікам 48,98 секунды. Срэбра ў Салвы Эйд Насер з Бахрэйна – 48,53. Качмарэк выйграла свой трэці алімпійскі медаль. Тры гады таму ў Токіа яна заваявала золата ў змяшанай эстафеце і срэбра ў эстафеце 4х400 м.

Зборная Іспаніі заваявала золата футбольнага турніру

На “Парк-дэ-Прэнс” прайшоў фінальны матч футбольнага турніру Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Зборная Іспаніі ў дадатковы час абыграла каманду Францыі 5:3 і заваявала залатыя медалі. Па ходу сустрэчы іспанцы выйгравалі з лікам 3:1, але французы ў канцоўцы перавялі матч у дадатковы час.
Там усё вырашыў дубль нападніка «Раё Вальякана» Серхіа Камельё, таксама дубль на рахунку паўабаронцы «Барселоны» Ферміна Лопеса.

“Віцебск” у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў гасцях у “Славіі”

У пятніцу стартаваў 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Віцебск” у даданыя хвіліны вырваў перамогу ў гасцях у “Славіі” — 2:1. Сёння згуляюць БАТЭ і “Нафтан”, “Смаргонь” і берасцейскае “Дынама”, “Шахцёр” і “Іслач”. У нядзелю сустрэнуцца “Слуцк” і “Тарпеда-БелАЗ”, “Нёман” і “Гомель”, “Арсенал” і “Днепр”. Паядынак мінскага “Дынама” і “Мінска” перанесены.

У першынстве лідыруе “Тарпеда-БелАЗ” — 36 ачкоў, у менскіх дынамаўцаў 35 і матч у запасе, у “Нёмана” — 33 ачкі і таксама матч у запасе.

Беларускае Радыё Рацыя