BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На чэмпіянаце свету па хакеі пакуль без сенсацый

Чарговы гульнявы дзень 88-га чэмпіяната свету па хакеі ў Даніі ды Швецыі прынёс учора наступныя вынікі. Зборная Фінляндыі разграміла Славенію з самым вялікім на дадзены момант лікам гэтага чэмпіянату 9:1. Швайцарыя перамагла Германію 5:1. Чэхія адолела Венгрыю з лікам 6:1. А Канада Аўстрыю 5:1. На дадзены момант квартэт лідараў у групе А выглядае наступным чынам – Канада, Швецыя, Фінляндыя, Славакія. А ў групе Б – Чэхія, Швайцарыя, Германія, ЗША.

У польскай Экстракласе ўчора быў згуляны адкладзены матч «Відзэў» (Лодзь) – «Легія» (Варшава). Беларускі форвард сталічных «армейцаў» Ілля Шкурын выйшаў на поле на 63 хвіліне пры ліку 0:2. Але нічым выніковым не паспеў адзначыцца і да канца гульні лік на табло так і не змяніўся.

Юнацкая зборная Беларусі да 17 гадоў працягвае паспяховае выступленне ў другім раўндзе Лігі Б чэмпіяната Еўропы па футболе 2025 года. Гульні нашай групы праходзяць у Босніі і Герцагавіне. І гэтым разам нашыя юнакі перайгралі сваіх аднагодкаў з Сан-Марына з лікам 1:0. Учора ж каманда гаспадароў перамагла Арменію 3:0. Лёс першага месца і выхаду ў дывізіён А чэмпіянату Еўропы наступнага года сярод гульцоў да 19 гадоў вырашыцца ў двубоі Беларусі ды Босніі і Герцагавіны 18 траўня.

Беларускі экс-футбаліст Іван Маеўскі, які працуе трэнерам у «Цэле», стаў уладальнікам Кубка Славеніі па футболе. У фінале каманда беларуса разграміла «Копер» (4:0). Нагадаем, што Маеўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб славенскай каманды летам 2023 года.

Учора прайшоў першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па баскетболе сярод мужчынаў.
«Гродна-93» на сваёй пляцоўцы абыграла «Мінск» з лікам 89:74.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя