На фінальным матчы Кубка Беларусі паміж «Нёманам» і «Іслаччу», які пройдзе заўтра ў Жодзіне, чакаецца вялікая група падтрымкі з Гародні. На дадзены момант арганізавана заўтра паедзе найменш 10 аўтобусаў і 10 мікрааўтобусаў.

Клуб зрабіў усё магчымае, што залежала ад яго. Ведаем, што будуць ехаць на матч нашы заўзятары і самастойна, – паведамляе прэс-служба
Валеры Ісаеў: «Калі не будзе прапаноў, Ілля працягне гуляць за «Сталь»
Агент Валерый Ісаеў пракаментаваў будучыню беларускага нападніка польскай «Сталі» Іллі Шкурына. – Кантракт Іллі з ЦСКА заканчваецца ў канцы чэрвеня, а з польскай «Сталлю» працягнулі кантракт яшчэ на адзін год. Фактычна, Шкурын належыць гэтаму клубу. ЦСКА па працягу кантракта з Іллём не выходзіў. Тэма з расейскім клубам ужо закрыта.
Што будзе ў наступным сезоне, казаць складана – пакуль канкрэтных прапаноў няма. Калі іх не будзе, то нападанік працягне выступаць у польскім клубе, – сказаў Ісаеў. Шкурын правёў за «Сталь» 34 матчы і забіў 17 мячоў.
«Барселона» афіцыйна аб’явіла аб звальненні Хаві
Прэс-служба “Барселоны” афіцыйна аб’явіла аб звальненні Хаві з пасады галоўнага трэнера каталонскага клуба. «Прэзідэнт ФК «Барселона» Жоан Лапорта абвясціў сёння днём Хаві Эрнандэсу, што ён не будзе працягваць працу ў якасці трэнера асноўнай каманды ў сезоне-2024/2025. Сёння адбылася сустрэча, на якой прысутнічалі віцэ-прэзідэнт па спорце Рафа Юстэ і спартовы дырэктар Дэку, а таксама памочнікі Хаві Оскар Эрнандэс і Серхіа Алегры.
ФК «Барселона» хацеў бы падзякаваць Хаві за яго працу ў якасці трэнера, якая дапаўняе яго беспрэцэдэнтную кар’еру гульца і капітана каманды, і жадае яму ўдачы. У гэтую нядзелю ў Севільі Хаві правядзе сваю апошнюю гульню ў якасці трэнера першай каманды., – гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце клуба.
Названы найлепшыя гульцы “Фіналу чатырох” гандбольнага Кубка Беларусі
Пасля завяршэння вырашальнага паядынку Кубка Беларусі па гагдболе, у якім “Мяшкоў Брэст” абыграў менскі СКА з лікам 28:22, былі названы найлепшыя гульцы “Фіналу чатырох”. “Мяшкоў Брэст” 14-ы раз заваяваў Кубак Беларусі па гандболе. У складзе пераможцаў найлепшым стаў серб Вук Лазовіч, у фіналістаў прыз атрымаў Дзмітрый Камышык, сярод уладальнікаў бронзы гандбалістаў гарадзенскага “Кронана” найлепшым апынуўся Алег Тарасевіч, а ў БДУФК-СКА ўзнагароды ўдастоены Дзмітрый Зяневіч.
Яго таварыш па камандзе Іван Зінейкін стаў найлепшым бамбардзірам вырашальнага этапа, закінуўшы 19 мячоў у дзвюх праведзеных сустрэчах.
Стартавала фінальная серыя Заходняй канферэнцыі НХЛ
У першым матчы супрацьстаяння «Даласа» і «Эдмантана» пераможную шайбу на 32-й секундзе другога авертайму аформіў форвард «нафтавікоў» Конар Макдэвід. У гасцей таксама адзначыліся галамі Леон Драйзайтль, які набіраў ачкі ў кожным матчы плэй-оф, і Зак Хаймэн, найлепшы НХЛаўскі снайпер плэй-оф.
Беларускае Радыё Рацыя