BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

НАК Беларусі зацвердзіў склад спартоўцаў на Алімпіяду ў Парыжы

Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі зацвердзіў спіс спартоўцаў, якія паедуць на летнюю Алімпіяду ў Парыжы. У спісе — 16 атлетаў, яны выступяць у 9 відах спорту.

Фота: DR

16 ліпеня адбылося пасяджэнне Выканаўчага камітэту НАК Беларусі, на якім разгледзелі і зацвердзілі склад спартоўцаў на Алімпіяду-2024 і асобаў, якія будуць іх суправаджаць. Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году.

Менскае “Дынама” згуляе з “Пюнікам” у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты менскага “Дынама” правядуць паядынак у адказ першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў з армянскім “Пюнікам”. Сённяшнюю сустрэчу на полі Рэспубліканскага стадыёна ў Ерэване будзе судзіць ізраільская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Снір Леві. На мінулым тыдні ў венгерскім Мезекевешдзе дынамаўцы мелі перавагу, але так і не змаглі яе рэалізаваць – нічыя 0:0. Калі каманда Вадзіма Скрыпчанкі пераможа па суме дзвюх гульняў, то ў другім раўндзе сустрэнецца з пераможцам пары “Лудагорац” (Балгарыя) – “Дынама” (Грузія). Іх першы матч на полі балгарскага клуба завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:1.

У 1/4 фіналу Кубка Беларусі не будзе чэмпіёнаў краіны ці дзейных уладальнікаў Кубка

У Доме футбола прайшло лёсаванне Кубка Беларусі, і вось што з гэтага выйшла. „Смаргонь” згуляе з „Белшынай», «Гомель” з „Віцебскам», «Славія-Мазыр” з «Макслайнам», берасцейскае «Дынама» з дзяржынскім «Арсеналам», сталічнае «Дынама» з гарадзенскім «Нёманам», пінская «Хваля» са «Слуцкам», барысаўскае БАТЭ з жодзінскім «Тарпеда»-БелАЗ і магілёўскі «Днепр» з «Іслаччу».

Гарэт Саўтгейт сышоў з пасады трэнера зборнай Англіі

53-гадовы спецыяліст працаваў са зборнай Англіі з 2016 года і правёў 102 матчы. З ім каманда двойчы прабівалася ў фінал Еўра, а таксама даходзіла да паўфіналу і чвэрцьфіналу Чэмпіяната свету. Апошняй сустрэчай Саўтгейта на чале зборнай стаў прайграны іспанцам фінал Еўра-2024.

Мбапэ падпісаў кантракт і атрымаў нумар у «Рэале»

Нападнік Кіліян Мбапэ паставіў подпіс пад кантрактам з мадрыдскім «Рэалам». Тэрмін працоўнай дамовы разлічаны на пяць гадоў. Клаўзула гульца складае адзін мільярд еўра. Зарплата француза – 30 мільёнаў. Яму ўручылі футболку з дзявятым нумарам. На «Санцьяга Бернабэу» прайшла прэзентацыя гульца.  Мбапэ перайшоў у «Рэал» на правах вольнага агента. Папярэднім месцам працы футбаліста быў французскі “ПСЖ”. Кіліян абараняў колеры парыжскага калектыву з 2017 года.

Герасімаў прабіўся ў другі раунд тэніснага турніру ў Іспаніі

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў другі раунд турніру серыі ATP Challenger Tour у іспанскім Паасабланку з прызавым фондам 37 тысяч даляраў. У 1/16 фіналу беларус, які займае 265-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолеў у трохсэтавым паядынку іспанца Альварэса Варона, у якога 751-я пазіцыя, – 7:5, 6:7 (5:7), 6:1.

У Беларусі не пакажуць Алімпіяду

Алімпійскіх гульняў-2024 няма ў праграме перадач каналаў Белтэлерадыёкампаніі. З праграмы вынікае, што па беларускім тэлебачанні гледачы не змогуць убачыць трансляцыі Алімпіяды ў Парыжы. Спаборніцтвы стартуюць у суботу, 27 ліпеня. Днём раней пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў. Нагадаем, што МАК не ўключыў Беларусь у лік еўрапейскіх вяшчальнікаў. Адзначым, што апошні раз у Беларусі не паказвалі АГ у 1984 годзе. Тады СССР байкатавалі летнюю Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе.

Беларускае Радыё Рацыя