
Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў палітычны байкот Украінай і яшчэ 15-ю краінамі цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў‑2026 і забарону ўкраінскай формы з картай краіны ў прызнаных межах да вайны, назваўшы гэтыя крокі «сведчаннем паступовага затухання салідарнасці з Украінай у міжнародным спорце»:
– Назіраецца затуханне хвалі салідарнасці з Украінай. Байкот цырымоніі адкрыцця адбыўся часткова. Але гэта не стала нейкай сур’ёзнай падзеяй, якая паўплывала на самі гульні. Ужо тэхнічныя дэлегаты больш пільна сочаць за тым, каб не было дэманстрацыі нейкай салідарнасці на вопратцы, экіпероўцы. Гэта ўжо такі відавочны трэнд.

Вядома, што беларуская дэлегацыя ўключае чатырох атлетаў, якія будуць прадстаўляць краіну пад нацыянальным сцягам. Сярод іх – лыжнікі, якія будуць выступаць у рамках пара‑лыжных гонак: 10 сакавіка у класічных спрынт‑гонках, 11 сакавіка — у індывідуальных гонках на 10 км. У выпадку перамогі будзе выкананы нацыянальны гімн.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






