BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Некаторым журналістам з Беларусі забаранілі асвятляць Алімпіяду

Улады Францыі забаранілі асвятляць Алімпійскія гульні ў Парыжы некаторым журналістам з Беларусі і Расеі, заявіў кіраўнік МУС краіны Жэральд Дарманен. Паводле яго слоў, гэта было зроблена для таго, каб пазбегнуць шпіянажу і кібератак. «Менш за сотню анкет мы адхілілі з-за падазрэнняў у тым, што яны з’яўляюцца агентамі – шпіёнамі або інфарматарамі замежных дзяржаў, якія імкнуцца да ўмяшання ў Гульні», – сказаў Дарманен у інтэрвʼю выданню Le Journal du Dimanche. Дарманен сказаў, што такім чынам улады ўжываюць «прынцып засцярогі», каб прадстаўнікі шэрагу замежных дзяржаў не змаглі атрымаць доступ да кампʼютарных сетак і здзейсніць кібератаку.

Летнія Алімпійскія гульні 2024 пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы, Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў спартсменаў з Беларусі і Расеі на спаборніцтвы пры выкананні шэрага крытэрыяў і ў нейтральным статусе.

Беларускае Радыё Рацыя