BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” абыграў “Менск” у хатнім чвэрцьфінале КБ

Гарадзенскі “Нёман” упэўнена перайграў футбалістаў “Менска” у хатнім чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі. Усе мячы ў былі забіты ў другім тайме: спачатку вызначыўся Гулжыгіт Алыкулаў, потым яго поспех паўтарыў Максім Краўцоў, а незадоўга да фінальнага свістка вынік усталяваў Ягор Пархоменка – 3:0. У першым матчы 1/4 фіналу “Іслач” з Менскага раёна ў гасцях разграміла “Віцебск” – 4:1. Яшчэ дзве чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 6 сакавіка. Барысаўскі БАТЭ прыме чэмпіёна Беларусі менскае “Дынама”, а дзейныя ўладальнікі Кубка краіны футбалісты “Тарпеда-БелАЗа” згуляюць у Жодзіне з салігорскім “Шахцёрам”.

Шыкаўка не дапамог “Кароне” узяць ачкі ў матчы з “Заглембе”

У матчы 23-га тура чэмпіянату Польшчы “Карона” на выездзе саступіла “Заглембе” з лікам 0:1. Беларускі форвард гасцей Яўген Шыкаўка правёў увесь паядынак на пазіцыі цэнтральнага нападніка. “Карона”, у 22 сустрэчах набраўшы 22 ачкі, займае 15-е месца ў экстракласе.

“Манчэстар Сіці” перамог “Манчэстар Юнайтэд”

У матчы 27-га тура чэмпіянату Англіі «Манчэстэр Сіці» дамогся валявой вікторыі над «Манчэстэр Юнайтэд». На гол Рэшфарда дублем адказаў Фодэн, яшчэ адзін гол забіў Холанд. Такім чынам, “Манчэстэр Сіці”, набраўшы 62 ачкі, займае другое месца. У лідыруючага «Ліверпуля» 63 балы. “Манчэстэр Юнайтэд” з 44 ачкамі размясціўся на шостай пазіцыі. “Ювентус” на выездзе саступіў “Напалі” ў матчы 27-га тура чэмпіянату Італіі — 1:2. Вырашальны мяч у гаспадароў забіў Джакама Распадоры на 88-й хвіліне. “Юве” з 57 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад “Інтэра”, які мае сустрэчу ў запасе, на 12 балаў. У «Напалі» 43 ачкі і сёмая пазіцыя. “Атлетык” на хатняй арэне згуляў унічыю з “Барселонай” у матчы 27-га тура чэмпіянату Іспаніі — 0:0. “Сіне-гранатавыя” з 58 ачкамі ідуць трэцімі ў табліцы, адстаючы ад “Жыроны” на адзін бал і ад мадрыдскага “Рэала” — на восем. У “Атлетыка” 50 ачкоў і пятая пазіцыя.

“Сталіца” разграміла “Барысаў-900” у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

Спартоўцы “Сталіцы” святкавалі 11-ю перамогу ў гульнях чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Пасля нічыі з гомельскім ВРЗ 4:4 і нечаканай буйной паразы ад “Мінска” 1:8 чэмпіёны краіны разграмілі на сваёй арэне “Барысаў-900” – 7:0. Лідэр турніру аршанскі “Вітэн” працягнуў пераможную серыю да 14 матчаў, адолеўшы ў Менску “Дынама-БНТУ” 4:3. Адзін з галоў забіў лепшы бамбардзір сезона Уладзімір Разуванаў і зараз у яго актыве 25 забітых мячоў. У Гомелі ВРЗ не пакінуў шанцаў гасцям з берасцейскага “Меркурыя-ДМК” 9:0. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіў Іван Заяц-Маціеўскі. Таксама з буйным лікам 7:2 сталічны клуб “Ахова-Дынама” разграміў на сваёй пляцоўцы “Дарожнік”. У Светлагорску мясцовы ЦКК з лікам 3:2 перамог “Мінск”, адыграўшыся з ліку 0:2.

“Менск” прайграў 29-ы матч запар у Адзінай лізе ВТБ

Чарговую, 29-ю паразу запар у чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ пацярпелі баскетбалісты “Менска”. Гуляючы ў Саратаве з “Аўтадорам”, менчукі саступілі гаспадарам – 58:81. У складзе гасцей самымі выніковымі сталі Данііл Коска і Данііл Барысевіч, якія набралі па 12 балаў.

“Берасце” згуляе з “Віцебскам” у чвэрцьфінале плэй-оф экстралігі

Вызначыўся перадапошні чвэрцьфіналіст беларускай хакейнай экстралігі. Сёмым удзельнікам плэй-оф экстралігі сёлетняга сезона стала “Берасце”. У рэгулярным чэмпіянаце паўднёўцы занялі сёмае месца і выйшлі ў раунд плэй-ін, дзе сустрэліся з дзесятай камандай “Лідай”. Першая гульня міні-серыі да дзвюх перамог адбылася ў Берасці ў пятніцу, тады гаспадары былі мацней з лікам 4:2. У паядынку ў адказ супернікам асноўнага часу ўжо не хапіла: 60 хвілін гульні скончыліся ўнічыю 2:2, але ў авертайме Дзяніс Цыганаў прынёс паўднёўцам перамогу і пуцёўку ў плэй-оф. Супернікам “Берасця” у чвэрцьфінале будзе “Віцебск”, які па выніках “рэгуляркі” размясціўся на другой пазіцыі.
Перамогай французаў у змяшанай эстафеце завяршыўся сёмы этап Кубка свету па біятлоне.

У нарвежскім Халменколене завяршыўся сёмы этап розыгрышу Кубка свету па біятлоне. Спаборніцкую праграму этапа завяршылі адзіночная і класічная змяшаная эстафеты. У сінгл-міксце першынствавалі гаспадары трасы Юні Арнеклэйв і Ветле Крысціянсэн. Упэўненую перамогу ў стандартнай змяшанай эстафеце святкавала каманда Францыі, перавага якой над бліжэйшымі пераследнікамі склала больш за паўхвіліны.

Беларускае Радыё Рацыя