трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч, фота ФК “Нёман”
У цэнтральным матчы футбольнага тура чэмпіянату Беларусі, а можа і ўсяго першынства, гарадзенскі “Нёман” не здолеў перамагчы асаноўнага канкурэнта. Нягледзячы на перавагу гаспадароў поля – мячоў нікому не ўдалося забіць – 0:0. Гарадзенцы стварылі больш вастрыні, але ім у гэты дзень бракавала ў складзе кыргызскага легіянера Гулжыгіта Алыкулава, які паехаў гуляць за сваю нацыянальную зборную.
Камандзе Ігара Кавалевіча давядзецца задаволіцца сярэбранымі ўзнагародамі. Чыста тэарэтычна месцы на п’едэстале могуць яшчэ перамяніцца, але ўсё выглядае на тое, што прызёры ўжо вызначыліся.
Верхняя частка турнірнай табліцы выглядае так :
1. “Дынама” (Менск) – 63 ачкі (26 матчаў),
2. “Нёман” – 61 (28),
3. “Тарпеда” (Жодзіна) – 55 (27),
4. “Дынама” (Берасце) – 48 (28).
Камандам засталося згуляць па два-чатыры матчы.
Беларускае Радыё Рацыя