У матчы экстралігі паміж гарадзенскім «Нёманам» і жлобінскім «Металургам» заўзятары ўбачылі 13 галоў.

Гарадзенцы ўпэўнена пачалі гульню, закінуўшы 4 шайбы ў стартавай трэці, і не дазволілі супернікам навязаць сваю гульню. Канчатковы лік — 8:5 на карысць «Нёмана», які цяпер займае другое месца ў турнірнай табліцы.
Павел Савіцкі застаецца ў «Нёмане»
Галоўны бамбардзір гарадзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі працягне выступаць за клуб у новым сезоне. 30-гадовы форвард у мінулым сезоне правёў 30 матчаў, адзначыўся 14 галамі і 5 галявымі перадачамі. Галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч паведаміў пра амаль завершаную камплектацыю складу на сезон.
“Дынама-Менск” пакінулі пяць легіянераў
Адразу пяць замежных футбалістаў пакінулі склад менскага «Дынама»: нігерыйцы Райманд Адэола, Джозэф Акора і Стэфан Альфрэд, бразілец Рай Луіс, а таксама івуарыйскі хавбек Аміян Боні. Заменай сталі новыя гульцы: Аляксей Вакуліч з берасцейскага «Дынама», Карэн Варданян з «Віцебска» ды іншыя.
«Рэал» перамагае «Сельту» ў драматычным матчы Кубка Іспаніі
Мадрыдскі «Рэал» у 1/8 фіналу Кубка Іспаніі перамог «Сельту» ў дадатковы час з лікам 5:2. Героямі сустрэчы сталі Кіліян Мбапэ, Вінісіўс Жуніёр і Эндрык, які аформіў дубль у экстра-тайме. Дзякуючы гэтай перамозе «Рэал» працягвае барацьбу ў турніры.
«Манчэсцер Юнайтэд» вырывае перамогу ў «Саўтгемптана»
На “Олд Трафард” у матчы супраць «Саўтгемптана» выдатную гульню прадэманстраваў Амад Дыяло, які аформіў хет-трык і дапамог сваёй камандзе здабыць перамогу з лікам 3:1. Гульня стала адной з самых яркіх у туры Прэм’ер-лігі.
Беларускае Радыё Рацыя






