BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” – пераможца турніру “Белазавец-2025”

У Жодзіне завяршыўся перадсезонны футбольны турнір “Белазавец-2025”. У вырашальным матчы гарадзенскі “Нёман” перамог мясцовае “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 2:1.

Фота: pressball.by

Галы забілі: Гвет на 31-й хвіліне, Сядзько з пенальці на 44-й, а пераможны мяч на 70-й хвіліне правёў Сучкоў. Па выніках турніру “Нёман” набраў 6 ачкоў у 2 матчах і стаў пераможцам. “Тарпеда-БелАЗ” заняў 2-е месца з 3 ачкамі, “Мінск” фінішаваў апошнім без набраных балаў.

Берасцейскае “Дынама” падпісала трэцяга гульца з “Шахцёра”

21-гадовы паўабаронца Іван Зянькоў стаў гульцом берасцейскага “Дынама”. У мінулым сезоне ён правёў 27 матчаў за “Шахцёр”. Гэта ўжо трэці гулец, які перайшоў у “Дынама” з лагера салігарчанаў у гэта міжсезонне. Раней у Берасці падпісалі Дзяніса Кавалевіча і Дзяніса Гружэўскага.

Кошт абанементаў на матчы “Дынама” Берасце – ад 60 да 144 рублёў

Берасцейскае “Дынама” 3 лютага запускае продаж абанементаў на хатнія матчы сезона-2025. У першую чаргу іх змогуць набыць уладальнікі абанементаў мінулага сезона. 12 лютага продаж адкрыецца для ўсіх. Кошт – ад 60 да 144 рублёў.

З 2026 года клубы вышэйшай лігі будуць абавязаныя мець жаночыя каманды

АБФФ прыняла рашэнне, што з сезона-2026 усе ўдзельнікі вышэйшай лігі павінны будуць мець жаночыя каманды. Зараз у клубах абавязкова павінны быць дзяўчаты да 10, 12 і 14 гадоў. Гэта патрабаванне стане яшчэ больш жорсткім.

Фансэка ўзначаліў “Ліён” праз месяц пасля звальнення з “Мілана”

Партугальскі спецыяліст Паулу Фансэка стаў галоўным трэнерам французскага “Ліёна”. Кантракт разлічаны да чэрвеня 2027 года. Раней ён працаваў у “Роме”, “Шахцёры” і “Ліле”.

“Юнацтва” першым выйшла ў плэй-оф

Менскае “Юнацтва” датэрмінова забяспечыла сабе месца ў плэй-оф беларускай хакейнай Экстралігі. Каманда мае 66 ачкоў і ўжо недасягальная для “Лакаматыва”, які ідзе 7-м і максімальна можа набраць 65 балаў. “Юнацтва” – 10-разовы чэмпіён Беларусі. Апошні раз чэмпіёнства каманда заваявала ў 2021 годзе.

Міхаіл Шалагін вяртаецца ў “Шахцёр”

25-гадовы расейскі нападнік Міхаіл Шалагін зноў стане гульцом салігоскага “Шахцёра”. У мінулым сезоне ён стаў рэкардсменам Betera-Экстралігі, набраўшы 83 ачкі ў “регулярцы”. Сезон Шалагін пачынаў у “Металургу” Магнітагорск, але не змог замацавацца ў КХЛ. У ВХЛ ён згуляў 34 матчы, набраўшы 21 бал (8+13).

Аляксандр Авечкін стаў найлепшым расейскім снайперам сезона і скараціў адставанне ад Грэцкі

Легендарны форвард “Вашынгтона” Аляксандр Авечкін забіў 23-і гол у сезоне і стаў найлепшым снайперам НХЛ сярод расейцаў. У агульным заліку НХЛ ён цяпер мае 876 шайбаў. Да рэкорда Уэйна Грэцкі застаецца 18 галоў.

Сасновіч выбыла з турніру WTA-500 у Лінцы

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў Лінцы, саступіўшы расейцы Кацярыне Аляксандравай – 3:6, 2:6. Нагадаем, што ў кваліфікацыі Сасновіч перамагла венгерку Анну Бондар і немку Эллу Зайдэль, а ў 1/16 фіналу выйграла ў расейкі Анастасіі Захаравай.

Беларускае Радыё Рацыя