Гарадзенскі “Нёман” у драматычным матчы супраць смаленскага “Славутыча” святкаваў 15-ю перамогу запар, перамогшы ў серыі булітаў — 3:2. Дублем адзначыўся Мікіта Рэмезаў. Гарадзенцы цяпер лідыруюць у табліцы Betera-Экстралігі, апярэджваючы “Юнацтва” на два ачкі. У іншых матчах “Ліда” абыграла “Брэст” з лікам 2:0, а “Лакаматыў” здолеў перамагчы “Магілёў” 5:3, адыграўшы тры шайбы.
Павел Савіцкі блізкі да рэкорду Віталя Радзіёнава
Лідар атак “Нёмана” Павел Савіцкі з 89 галамі займае трэцяе месца ў гісторыі бамбардзіраў беларускай Вышэйшай лігі ў складзе аднаго клуба. Да рэкорду Віталя Радзіёнава з барысаўскага БАТЭ яму засталося 29 забітых мячоў. Ці стане Савіцкі новым “прафесарам” беларускага футбола — убачым у наступных сезонах.
Карповіч перайшоў у ўзбекскі “Наўбахор”
Беларускі абаронца Сяргей Карповіч падпісаў кантракт з “Наўбахорам” з Узбекістана. У мінулым сезоне ён выступаў за “Нёман”, стаўшы срэбраным прызёрам чэмпіянату і ўладальнікам Кубка Беларусі. Карповіч два гады запар прызнаваўся найлепшым абаронцам Вышэйшай лігі.
“Барселона” разглядае будучыню Левандоўскага
У “Барселоне” абмяркоўваецца магчымасць датэрміновага спынення кантракта з Робертам Левандоўскім. Паводле кантракту, ён аўтаматычна працягнецца, калі форвард згуляе 60% матчаў у гэтым сезоне. Кіраўніцтва клуба шукае спосабы ўзмацнення атакі, але Левандоўскі хоча застацца ў Каталоніі.
Сабаленка — першая ракетка свету, Азаранка і Сасновіч без змен у рэйтынгу
Арына Сабаленка працягвае ўтрымліваць першае месца ў сусветным рэйтынгу WTA, набраўшы 9416 ачкоў. Вікторыя Азаранка засталася на 20-й пазіцыі, а Аляксандра Сасновіч займае 144-е месца. Сабаленка сёлета выйграла два турніры “Вялікага шлема” — Australian Open і US Open. У рэйтынгу ATP беларус Ягор Герасімаў падняўся на дзве пазіцыі і цяпер займае 331-е месца. Лідар сусветнага рэйтынгу — італьянец Янік Сінэр.
Беларускае Радыё Рацыя