BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” прытармазіў менскае “Дынама”

футбол

Учора ў розыгрышы Вышэйшай лігі чэмпіяната Беларусі па футболе былі згуляныя перанесеныя матчы 16 і 18 тураў.
Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» на сваім полі саступіла «Гомелю» з лікам 0:1.
Пасля гэтага шанцы на чэмпіёнства ў вышэйшай лізе засталіся толькі ў трох камандаў.
Сярод іх «МЛ» Віцебск з 58 ачкамі, які лідзіруе ў турнірнай табліцы, менскае «Дынама» з 53 баламі на другім месцы і мазырская «Славія», якая набрала 50 ачкоў.
Берасцейскае «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ», якія змаглі зарабіць 45 і 44 балы адпаведна, страцілі магчымасць прэтэндаваць на залатыя медалі.
«Нёман» у Гародні згуляў унічыю 0:0 з менскім «Дынама», чым прытармазіў яго на шляху ў барацьбе за чэмпіёнства.

29-гадовы беларускі паўабаронца клуба «Мамры» з пятага польскага футбольнага дывізіёна Дзмітрый Байдук атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА «В».
Малады чалавек у 2020 годзе выступіў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту.
Байдук з’яўляецца выхаванцам барысаўскага БАТЭ. Футбаліст выступаў за «Смалявічы», баруйскую «Белшыну», «Гарадзею», берасцейскае «Дынама». З 2022 года гуляе ў Польшчы.
Таксама мае досвед выступу за зборныя Беларусі U-18 і U-21.

У рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай Экстралігі былі згуляныя першыя матчы 19 тура.

«Брэст» перамог наваполацкі «Хімік» з лікам 7:1.
«Дынама-Маладэчна» абыграла «Ліду» – 3:1.
«Віцебск» перайграў баранавіцкі «Авіятар» з лікам 6:2.
Жлобінскі «Металург» саступіў смаленскаму «Славуцічу» з лікам 2:3 у серыі пасляматчавых булітаў.

У рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай Хакейнай Лігі прайшоў шэраг матчаў з удзелам беларускіх гульцоў.
«Калгары» Ягора Шаранговіча саступіў «Таронта» з лікам 3:4. Беларускі форвард выйшаў у трэцім звяне. За 12 хвілін 18 секунд выканаў 2 кідкі і дапусціў 3 страты. Паказчык карыснасці застаўся нейтральным.
Усяго ў сезоне-2025/26 у беларуса 2 (1+1) вынiковыя балы ў 9 сустрэчах.
«Калгары» з 5 ачкамі замыкае табліцу Захаду.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Даласу» з лікам 0:1. Беларускі нападнік выйшаў на лёд у складзе другога звяна «Вашынгтона» на левым флангу.
Протас правёў на лёдзе 18:35 (з іх 2:04 у большасці і 1:18 у меншасці), зрабіў 8 кідкоў (з іх 2 міма), зарабіў 2 хвіліны штрафу, ужыў 1 сілавы прыём, выканаў 2 перахопы, дапусціў 1 страту і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».
У сезоне ў Протаса 10 гульняў, 9 (4+5) ачкоў, паказчык карыснасці «+5».
«Вашынгтон» з 12 баламі ў 11 гульнях ідзе на 6-м месцы Усходняй канферэнцыі НХЛ.
«Чыкага» Арцёма Леўшунова абыграла «Атаву» з лікам 7:3. Беларускі абаронца правёў на лёдзе 13 хвілін 32 секунды, адзначыўся галявой перадачай, здзейсніў адзін кідок па брамцы і адзін сілавы прыём, заблакаваў адзін кідок суперніка і зрабіў адзін перахоп. Сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «0».
Усяго Лeўшуноў набраў 3 (0+3) вынiковыя балы ў 9 матчах.
«Чыкага» на 7-й пазіцыі ў табліцы Заходняй канферэнцыі НХЛ. «Каларада» Іллі Салаўёва выйграла ў «Нью-Джэрсі» з лікам 8:4. Беларускі абаронца не быў заяўлены на гульню.
У сезоне на рахунку Салаўёва 7 матчаў без дзейсных балаў і агульны паказчык карыснасці «-5».
«Каларада» з 16 ачкамі ў 11 гульнях ідзе на 2-м месцы Заходняй канферэнцыі НХЛ.

Беларускі тхэквандыст Георгій Гурцыеў заваяваў срэбра чэмпіянату свету ў вагавай катэгорыі да 58 кг.
На стадыі 1/32 фіналу 25-гадовы спартовец перамог Суміта Біста з Непала, у другім крузе адолеў грузіна Віталя Геладзэ, у 1/8 фіналу апынуўся мацнейшым за прадстаўніка Кітайскага Тайбэя Паня Куэй-Аня, пасля чаго прайшоў Нурыдзіна Ісаку Гарба з Нігера.
У паўфінале беларус перамог азербайджанца Гашыма Магамедава, але ў вырашальным баі саступіў Аболфазлу Зандзі з Ірана.
Усяго ў турніры ўзялі ўдзел каля тысячы спартоўцаў са 180 краін свету.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя