BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” разграміў “Арсенал”

Лідар чэмпіяната Беларусі па футболе гарадзенскі “Нёман” у румках 24-га тура гуляў у Барысаве з дзяржынскім “Арсеналам” і святкаваў перамогу з сухім лікам 4:0. Пераможны мяч на рахунку Леанарда Гвета. Гол і перадачу на свой рахунак аформіў Павел Савіцкі. Менскае “Дынама” з такім жа лікам перамагло футбалістаў “Шахцёра”. У першым тайме галявы дубль аформіў Стывен Альфрэд, а пасля перапынку Аляксей Гаўрыловіч усталяваў канчатковы лік на карысць мінчан. Такім чынам, упершыню за суверэнную гісторыю “Шахцёр” растанецца з элітным дывізіёнам. У Магілёве мясцовы “Днепр” саступіў наваполацкаму “Нафтану” – 0:3. Становішча ў групе лідэраў: “Нёман” набраў 53 ачкі пасля 24 матчаў, сталічнае “Дынама” – 50 пасля 21-й сустрэчы, “Тарпеда-БелАЗ” – 45 (пасля 23 гульняў), берасцейскае “Дынама” – 41 ачко пасля 24 матчаў. Спіс найлепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі нападнік “Гомеля” Родзі Джуніёр Эфаге, у актыве якога 15 забітых мячоў.

Нічыя ў цэнтральным матчы экстракласы – “Ягелонія” – “Легія”

Беластоцкая «Ягелонія» згуляла ўнічыю з варшаўскай «Легіяй» у 11-м туры польскай экстракласы. У першым тайме лік адкрыў Хесус Імас, а ў другім мяч забіў былы нападнік “Ягелоніі” Марк Гуаль. Падзел ачкоў прывёў да таго, што “Ягелонія” страціла месца ў першай тройцы. Першыя тры месцы ў табліцы цяпер займаюць познаньскі «Лех», “Ракаў” Чэнстахова і «Краковія». “Яга” адстае ад лідара на тры ачкі, а “Легія” з 16 ачкамі скокнула на шостае месца.

Хет-трык Левандоўскага дапамог “Барселоне” разграміць “Алвес”

“Барселона” на выездзе разграміла “Алавес” у матчы 9-га тура чэмпіянату Іспаніі — 3:0. Хет-трык у першым тайме аформіў польскі форвард Роберт Левандоўскі. “Барселона” з 24 ачкамі лідыруе ў турнірнай табліцы, “Алавес” з 10 баламі на 12-м радку.

Мінскія дынамаўцы прайгралі “Сочы” ў КХЛ

Хакеісты менскага “Дынама” з паразы пачалі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Першым супернікам падначаленых Дзмітрыя Квартальнава ў бягучым гасцявым турнэ стаў хакейны клуб “Сочы”, які замыкае табліцу Заходняй канферэнцыі. Стартавы перыяд “зубры” прайгралі з розніцай у адну шайбу 1:2, аўтарам гола ў гасцей стаў абаронца Павел Дзянісаў. У другім перыядзе каманды абмяняліся дакладнымі кідкамі, у складзе “Дынама” вызначыўся Брэды Лайл. У заключным гульнявым адрэзку лічбы на табло так і не змяніліся, у выніку параза “зуброў” з лікам 2:3. Гэтая няўдача стала для сталічнага клуба трэцяй у чатырох апошніх матчах. На гэты момант менчане займаюць восьмае месца на Захадзе, набраўшы 12 ачкоў у 11 гульнях. Наступны прыпынак дынамаўцы зробяць 8 кастрычніка ў Чарапаўцы – прымаць “зуброў” будзе мясцовая “Северсталь”.

Беларускае Радыё Рацыя