BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” у зацятым паядынку даціснуў “Гомель”

У чэмпіянаце Беларусі па хакеі гарадзенскі “Нёман” у хатніх сценах перайграў Гомель з лікам 4:3. Пераможная шайба на рахунку Мікіты Бастрыкіна на 55-й хвіліне. “Нёман” з 6 ачкамі займае 7-е месца ў табліцы. Жлобінскі “Металург” на хатнім лёдзе перайграў “Шахцёр” з лікам 2:1. Пераможны стрэл у актыве Сяргея Бейзака на 49-й хвіліне.
У іншым матчы “Віцебск” разабраўся з “Брэстам” — 4:3, адыграўшыся з 0:2.

Менскія дынамаўцы прымуць “Северсталь” у другім хатнім матчы сезона

Хакеісты менскага “Дынама” сёння правядуць другі хатні паядынак у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Супрацьстаяць “Дынама” сёння будзе “Северсталь”, за якую выступаюць былыя гульцы “зуброў” Канстанцін Шостак, Марк Барберыа, Джозэф Душак і Яні Калдзіс, таксама колеры клуба абараняе беларускі нападнік Аляксандр Скарэнаў. Хакеісты з Чарапаўца ўдарна пачалі сезон: “сталявары” дзеляць з “Лакаматывам” першы радок у Заходняй канферэнцыі, у каманды дзесяць ачкоў у сямі матчах. Пры гэтым “Северсталь” правяла на дзве гульні больш за “Дынама”, якое з шасцю баламі ідзе на Захадзе шостым.
У мінулым рэгулярным чэмпіянаце калектывы з Менска і Чарапаўца сустракаліся чатыры разы, і ва ўсіх гэтых матчах мацней быў супернік.

Беларускія баскетбольныя клубы правядуць першыя сустрэчы 33-га нацыянальнага чэмпіянату

У Менску, Віцебску, Гародні і Гомелі сёння адбудуцца стартавыя матчы 33-га чэмпіянату Беларусі па баскетболу. Дзеючыя пераможцы жаночага першынства баскетбалісткі “МІНСКА” пачнуць новы сезон гасцявым паядынкам з “Гомельскімі рысямі”, а срэбраны прызёр мінулага чэмпіянату “Гарызонт” сустрэнецца з маладзёжнай камандай БК “МІНСК”. У Гародні мясцовая “Вікторыя” будзе супернічаць з берасцейскай “Вікторыяй”, а рэзервісткі “Гарызонта” прымуць гомельскую “маладзёжку”.

У стартавым матчы мужчынскага чэмпіянату ўладальнік срэбра “Гродна-93” прыме на сваёй пляцоўцы сталічны “Імпульс-БДУІР”, а баскетбалісты “Рубона” згуляюць у Віцебску з бронзавым прызёрам мінулага першынства магілёўскім “Барысфенам”.

12-гадовы Аляксей Маёраў пачаў у «Рэале» з перамогі і звання лепшага бамбардзіра на турніры ў Партугаліі

12-гадовы беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў у складзе каманды акадэміі мадрыдскага “Рэала” стаў пераможцам юнацкага турніру ў Партугаліі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх вядучых партугальскіх клубаў. Каманда з Іспаніі, зрэшты, не зведала асаблівых цяжкасцяў у гульнях з суседзямі, перамогшы ў паўфінале аднагодкаў са “Спортынгу”, а ў фінале – “Порту”. Наш суайчыннік ярка дэбютаваў у каралеўскім клубе – ён стаў найлепшым бамбардзірам турніру, забіўшы ў трох паядынках сем мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя