BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нёман” вырваў перамогу ў “Ліды”

У Гародні адбылося напружанае “заходняе дэрбі” паміж “Нёманам” і “Лідай” у рамках чэмпіяната Беларусі па хакею ў экстралізе. Першы перыяд скончыўся на карысць “рыцараў”, аднак у другім гарадзенцы здолелі зраўняць лік. Пераможную шайбу за 2 хвіліны да канца матчу закінуў Яўген Аўраменка — 2:1.

“Нёман” узяў рэванш за паразу ў папярэднім матчы і замацаваўся на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы. У “Брэста” і “Гомеля” чарговы раз матч завяршыўся ў серыі булітаў. Гаспадары выйгралі 3:2, нягледзячы на тое, што “рысі” зраўнялі лік у трэцім перыядзе. Гэтая перамога дазволіла “Брэсту” набраць 42 ачкі, але пакуль каманда застаецца па-за зонай плэй-ін.

Беларускія легіянеры ў АХЛ

“Абацфорд” Данілы Клімовіча і Мікіты Талапілы перамог “Тусон” — 3:2. У гэтым сезоне Талапіла мае 11 перамог у 20 матчах, а ў Клімовіча — 15 ачкоў. На жаль, “Ліхая Вэлі” з Аляксеем Коласавым у брамцы пацярпеў паразу ад “Спрынгфілда” — 1:5.

Жукоўскі стаў трэнерам «Турана»

Віталь Жукоўскі прызначаны галоўным трэнерам казахстанскага клуба “Туран”. Раней ён займаў пасаду галоўнага трэнера ў “Іслачы” і БАТЭ. З “Туранам” Жукоўскаму давядзецца змагацца за высокія месцы ў чэмпіянаце.

“Мілан” падпісаў Кайла Уокера

Італьянскі “Мілан” абвясціў пра арэнду 34-гадовага абаронцы “Манчэстэр Сіці” Кайла Уокера з магчымасцю выкупу. Англійскі абаронца будзе выступаць пад 32-м нумарам. У бягучым сезоне ён правёў 18 матчаў за “Сіці”, але без выніковых дзеянняў. Дамова разлічана да лета 2026 года.

“Рэал” цікавіцца форвардам “Астан Вілы”

Мадрыдскі “Рэал” сур’ёзна разглядае варыянт набыцця 21-гадовага нападніка “Астан Вілы” Джона Дурана. Калумбійскі форвард у гэтым сезоне ўжо забіў 12 галоў у 28 матчах, што прыцягнула ўвагу “Рэала” і нават ПСЖ. Аднак сам гулец таксама разглядае магчымасць пераезду ў саудаўскі “Аль-Наср”. Кантракт Дурана з “Астан Вілай” дзейнічае да 2030 года.

Завяршэнне кар’еры легенды біятлона

36-гадовы нарвежскі біятланіст Тар’е Бё, адзін з самых тытулаваных спартоўцаў свайго пакалення, абвясціў пра завяршэнне сваёй спартовай кар’еры па заканчэнні сезона. Гэтая навіна прагучала пасля яго трыўмфу ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Ён перамог свайго таварыша па камандзе Стурлу Холма Легрэйда з мінімальным адрывам у 0,4 секунды. Гэтая перамога стала яго 15-й асабістай вікторыяй на этапах Кубка свету.

“Абяцаў сабе, што, калі зноў апынуся на верхняй прыступцы п’едэстала, абвешчу пра свой сыход. Цяпер хачу больш часу праводзіць з сям’ёй, з жонкай і дзецьмі,” — сказаў Бё ў інтэрв’ю NRK. Тар’ей Бё за сваю кар’еру заваяваў: 3 алімпійскія залатыя медалі, 11 тытулаў чэмпіёна свету і Вялікі хрустальны глобус па выніках сезона-2010/11.

Беларускае Радыё Рацыя