BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Незалежны фонд правярае беларускіх атлетаў – удзельнікаў Алімпіяды

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правярае, ці адпавядаюць крытэрыям нейтральнасці атлеты-суайчыннікі, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2024 года.

Фота: olympics.com

Паводле інфармацыі фонду, працэдура верыфікацыі пройдзе з 4 чэрвеня па 15 жніўня. Удакладняецца інфармацыя пра датычнасць атлетаў да сілавых структур, праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў. Праект ажыццяўляецца сумесна з некалькімі міжнароднымі арганізацыямі.

Раней Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што на канец траўня беларускія спартсмены атрымалі не менш як 30 ліцэнзій на ўдзел у Гульнях. Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя