BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дортмундская «Барусія адолела мексіканскі «Мантэрэй»

Учора, 2 ліпеня, у розыгрышы клубнага чэмпіянату свету вызначыўся апошні чвэрцьфіналіст. Нямецкая “Барусія” (Дортмунд), дзякуючы дублю Герасі ў апошнім матчы 1/8 фіналу, перайграла мексіканскі «Мантэрэй» з лікам 2:1. І такім чынам за выхад у паўфінал паміж сабой пазмагаюцца:

Бразільскі «Флуменэнсэ» ды саўдаўскі «Аль-Хіляль»

Бразільскі «Палмейрас» ды ангельскі «Чэлсі»

Французскі «ПСЖ» ды нямецкая «Баварыя»

Гішпанскі «Рэал» ды нямецкая «Барусія»
Матчы пройдуць 4 ды 5 ліпеня. Сам турнір скончыцца 13 ліпеня.

У Лондане на травяных кортах працягваецца Уімблдонскі тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема».
Учора прайшоў шэраг матчаў другога раўнда альбо 1/32 фіналу. І мінус адна беларуская тэнісістка. 107-я ракетка сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч саступіла ў двух сэтах 13 ракетцы – украінцы Эліне Світолінай з лікам – 2:6, 4:6. Як і днём раней адбылося з іншай беларускай Вікторыя Азаранкай, Аляксандра атрымала непрыемнае пашкоджанне цягліцы. І ведучы ў ліку ў другім сэце, па выніку саступіла сэт-бол украінцы.

А вось першая ракетка сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка ў сваім матчы перамагла 48-ю ракетку чэшку Марые Бузкаву з лікам 2:0 (7:6, 6:4). І далей яе чакае ў 1/16 фінала 40-я ракетка – брытанка Эма Радукану. Іх матч запланаваны на заўтра, 4 ліпеня.

Украінская тэнісістка Даяна Ястрэмская (№42 WTA) перамагла другую ракетку свету Коры Гаўф у першым раўндзе «Уімблдона» (7:6, 6:1).

Такім чынам на старце турніру ўжо выбылі 8 з топ-10 гульцоў гэтых спаборніцтваў.
Сярод жанчын гэта: Коры Гаўф (№2 WTA), Джэсіка Пегула (№3 WTA), Чжэн Цыньвэнь (№5 WTA) і Паўла Бадоса (№9 WTA), сярод мужчын: Аляксандр Звераў (№3 ATP), Ларэнца Музеці (№7 ATP), Хольгер Рунэ (№8 ATP) і Данііл Мядзведзеў (№9 ATP).
Гэта самы высокі паказчык на турніры Grand Slam з 1968-га.
Агулам жа Уімблдон прадоўжыцца да 13 ліпеня. Яго прызавы фонд складае рэкордныя 53.5 мільёны фунтаў.

Беларускі форвард Яўген Шыкаўка стаў футбалістам «Заглембе» з Сасноўца з Д3 Польшчы.
Нагадаем, што ў мінулым сезоне 32-гадовы беларус выступаў у Экстракласе за «Карону» з Кельцаў і ў 33 матчах чэмпіянату Польшчы аформіў 2 галы і 2 асісты.
Нагадаем таксама, што ў сезоне 2023-24 клуб з Сасноўца некаторы час узначальваў беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя