BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У час Еўра футбольны чэмпіянат Беларусі працягваецца

Зборная Англіі з перамогі над сербамі пачала выступы на Еўра-2024.

Фіналісты мінулага кантынентальнага першынства поўнасцю кантралявалі ход гульні, але толькі аднойчы змаглі дамагчыся поспеху. На 13-й хвіліне сустрэчы вызначыўся адзін з лідараў англійскай каманды Джуд Белінгем – 1:0. У стартавым матчы групы С футбалісты Даніі і Славеніі разышліся мірам – 1:1.  Паўабаронца зборнай Даніі Крысціян Эрыксен вызначыўся голам. Роўна 1100 дзён таму Эрыксен з-за спынення сэрца ледзь не памёр падчас матча Еўра-2020 супраць Фінляндыі. Футбалісты Нідэрландаў здабылі валявую перамогу над палякамі На 16-й хвіліне гульні вызначыўся нападнік Адам Букса, які замкнуў верхавую падачу Пятра Зялінскага. І ўсё ж нідэрландская каманда яшчэ да перапынку здолела зраўняць лік: на 29-й хвіліне мэты дасягнуў удар Кодзі Гакпа. У другой палове гульні падначаленыя Роналда Кумана працягвалі валодаць ініцыятывай і здолелі вырваць перамогу на 83-й хвіліне сустрэчы пасля дакладнага ўдару Ваута Вегхорста – 2:1. Другі паядынак у папярэдняй групе D адбудзецца сёння – у Дзюсельдорфе віцэ-чэмпіёны свету французы сустрэнуцца з аўстрыйцамі.

“Славія” і “Мінск” згулялі ўнічыю ў матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі

Футбалісты мазырскай “Славіі” і “Мінска” не выявілі пераможцу ў апошнім паядынку 12-га тура чэмпіянату Беларусі. Абодва мячы матчу ў Мазыры былі забітыя ў другой палове: на 64-й хвіліне Уладзіслаў Ложкін вывеў гаспадароў наперад, а неўзабаве Данііл Душэўскі аднавіў парытэт – 1:1. Таксама дзяржынскі “Арсенал” абыграў у Барысаве футбалістаў “Смаргоні” – 2:0, а ў Салігорску мясцовы “Шахцёр” і наваполацкі “Нафтан” мячоў не забілі – нічыя 0:0.

Ганна Кубарава прайграла ў фінале турніру ў Манастыр

628-ы нумар сусветнага рэйтынгу беларуска Ганна Кубарава пацярпела паразу ў фінальным матчы турніру ў Манастыры. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Інданезіі Джаніс Цьен – 2:6, 3:6. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 15 000 даляраў.

Аўтар The Hockey Writers Орт: «Ілля Протас, верагодна, будзе абраны ў чацвёртым раўндзе»

Аўтар выдання The Hockey Writers Джордан Орт зрабіў прагноз на выбар Іллі Протаса на драфце НХЛ 2024. «Моцны сезон пачаткоўца ў USHL, здольнасць працягваць удасканальвацца і адаптаваць сваю гульню да паўночнаамерыканскага стылю дапамаглі Іллі Протасу раскрыць патэнцыял напярэдадні драфта 2024 года. Дзякуючы таму, як ён здолеў сябе праявіць, форвард, верагодна, будзе абраны ў чацвёртым раўндзе», – напісаў Орт.

Беларускае Радыё Рацыя