Польскія валейбалісты сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату свету па валейболе, што прайшоў на Філіпінах. У паядынку за 3-е месца бела-чырвоныя перамаглі каманду Чэхіі – 3:1. Лік па партыях: 25:18, 23:25, 25:22, 25:21.

Беларус Яўген Залаты выйграў бронзу чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні ў Кітаі.
Перамогу здабыў грэк Стэфанас Дускас, сярэбраны медаль заваяваў немец Олівер Цайдлер.
Раней у Шанхаі беларускі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман сталі бронзавымі прызёркамі ў двойцы парнай.
Беларускае Радыё Рацыя






