
У аўторак на 75-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі брамнік, былы галоўны трэнер менскага «Дынама» і зборнай Беларусі, Міхаіл Вергяенка.
Вергяенка – чэмпіён СССР 1982 года, ён правёў у вышэйшай лізе дзесяць сезонаў, узяў удзел у 172 матчах.
Выступаў таксама за моладзевую зборную СССР, у складзе якой стаў срэбным прызёрам моладзевага Еўра-1972.
Гэта чарговая страта з чэмпіёнскага складу менскага “Дынама” 1982 года. Яшчэ раней пайшлі з жыцьця Віктар Янушэўскі, Аляксандр Пракапенка, Пётр Васілеўскі, Юрый Курненін, Юрый Пудышаў.






