
Зборная Партугаліі другі раз у сваёй гісторыі выйграла футбольную Лігу нацый. Каманда пад кіраваннем іспанскага спецыяліста Раберта Марцінеса перамагла ў фінале чэмпіёнаў Еўропы – зборную Іспаніі. Асноўны і дадатковы час матча скончыўся ўнічыю – 2:2. Прычым “фурыя роха” двойчы была наперадзе, але партугальцы адыгрываліся. Апошні гол быў на рахунку Крышціяну Раналду, якога ўрэшце замянілі з-за траўмы.
У выніку лёс фінала вырашаўся ў серыі пасляматчавых пенальці. Партугальцы дакладна выканалі ўсе свае пяць падыходаў, а ў Іспаніі схібіў дасведчаны Альвара Марата, удар якога парыраваў галкіпер.
Трэцяе месца заняла каманда Францыі, якая адолела зборную Нямеччыны – 2:0.
Беларускае Радыё Рацыя