BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля перамогі ПСЖ у фінале Лігі чэмпіёнаў у Францыі затрыманы сотні фанатаў

У Парыжы святкаванне перамогі футбольнага клуба ПСЖ у фінале Лігі чэмпіёнаў перараслі ў сутыкненні і беспарадкі, падчас якіх, паводле звестак паліцыі, загінулі два чалавекі, яшчэ 490 былі затрыманы.

Фота: sport.unian.net

Учора позна ўвечары французскі ПСЖ разграміў італьянскі “Інтэр” з лікам 5-0 і ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам самага прэстыжнага кубка ў еўрапейскім футболе.

На прагляд фінальнага матча Лігі чэмпіёнаў у цэнтры Парыжа і каля стадыёна “Парк дэ Прэнс” – дамашняй арэны “Пары Сен-Жэрмен”, сабраліся каля 50 тыс.фанатаў. Большасць з іх паводзілі сябе мірна, многія спявалі і танчылі пасля перамогі каханай каманды, паведамляе Бі-бі-сі.

Аднак некаторыя пачалі запускаць феерверкі, падпальваць машыны і разбураць аўтобусныя прыпынкі. Пасля гэтага ў Парыжы, а таксама ў іншых гарадах, пачаліся сутыкненні з паліцыяй.