Ноччу зборная Аргенціны правяла стартавы матч на Кубку Амерыкі – 2024, які праходзіў у Атланце на стадыёне “Мэрсэдэс-Бенц Стэдыум”.

Сустрэча завяршылася перамогай Аргенціны з лікам 2:0. На 49-й хвіліне лік адкрыў форвард «Манчэстэр Сіці» Хуліян Альварэс. А на 89-й хвіліне аргенцінскі форвард Лаўтара Марцінэс павялічыў перавагу каманды, забіўшы з перадачы Ліянэля Месі. Таксама ў групе Аргенціны і Канады знаходзяцца нацыянальныя каманды Перу і Чылі.
Зборная Іспаніі абыграла Італію ў матчы Еўра-2024 дзякуючы аўтаголу Калаф’ёры
У матчы 2-га тура групавога этапу Еўра-2024 зборная Іспаніі дамінавала і з лікам 1:0 абыграла зборную Італіі. На 55-й хвіліне абаронца зборнай Італіі Рыкарда Калаф’ёры забіў гол у сваю браму. Гэты мяч застаўся адзіным у матчы. Пасля двух тураў групавога этапу зборная Іспаніі набрала шэсць ачкоў і займае першае месца ў групе В. Італія, зарабіўшы тры ачкі, размяшчаецца на другім радку. Зборная Англіі не здолела абыграць Данію ў групе С. На 18-й хвіліне нападнік ангельцаў Гары Кейн адкрыў лік у матчы. На 34-й хвіліне паўабаронца датчан Мортэн Юльман выдатным далёкім ударам зраўняў лік.
Таксама ў групе С Зборная Сербіі выратавалася ад паразы ў матчы са Славеніяй 1:1. На 69-й хвіліне здолеў вызначыцца голам абаронца зборнай Славеніі Жан Карнічнік. На 6-й даданай хвіліне нападнік Сербіі Лука Ёвіч зраўняў лік пасля кутавога. Пасля двух тураў Англія з чатырма ачкамі займае першае месца. Данія з двума ачкамі ідзе другой, столькі ж ачкоў і трэцяе месца ў Сербіі, у Славеніі адно ачко.
Форвард «Гомеля» Ермаковіч дыскваліфікаваны на 3 матчы за фол у матчы з «Іслаччу»
Нападнік «Гомеля» Кірыл Ермаковіч па выніках матча 12-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Іслачы» атрымаў дыскваліфікацыю. Футбаліст на 72-й хвіліне груба сфаліў на гульцу суперніка Максіме Ковелі. За гэта футбаліст атрымаў прамую чырвоную картку. 20 чэрвеня ў Доме футбола прайшло пасяджэнне КДК АБФФ, дзе, у прыватнасці, разглядаўся гэты эпізод. Ермаковіч атрымаў дыскваліфікацыю на 3 матчы і штраф на 400 рублёў. Такое пакаранне ён атрымаў па артыкулах 69 («Сур’ёзныя парушэнні правілаў гульні») і 70 («Сур’ёзныя парушэнні правілаў гульні супраць афіцыйных асобаў матча») дысцыплінарнага кодэкса АБФФ. У гэтым сезоне Ермаковіч выходзіў на поле ў 6 матчах.
Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру WTA-500 у Берліне
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA-500 у Берліне з прызавым фондам 922,5 тысячы даляраў. У матчы другога раўнда трэцяя ракетка планеты ўпэўнена перайграла расяянку Дар’ю Касаткіну – 6:1, 6:4. У паядынку за трапленне ў паўфінал Сабаленка сустрэнецца з яшчэ адной расейскай тэнісісткай Ганнай Калінскай. У чвэрцьфінал выйшла яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, якая абыграла турчанку Зейнэп Сонмез – 6:3, 6:3, а ў паядынку за трапленне ў паўфінал сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай.
Беларускае Радыё Рацыя





