BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першы сезон аматарскага клуба “Беластоцкія Дзікі”

“Беластоцкія Дзікі” праводзяць першы і даволі актыўны сезон. За плячыма – турніры ў Варшаве, Гарадку і Васількаве, а наперадзе – выступ на турніры ў Собалеве.

Алесь Ляўчук

Пра навіны футбольнага аматарскага клуба распавядае яго кіраўнік Алесь Ляўчук:

– Мы маем ядро каманды, маем гульцоў, з якімі разам гуляем. Мы гулялі ва ўнутраным польскім турніры ў Васількове, гэта быў харытатыўны турнір, там збіралі грошы чалавеку, які хворы на рак, там была толькі адна беларуская каманда. Мы там нядрэнна выступілі. У бліжэйшых планах 30-га жніўня мы гуляем таксама ва ўнутраным польскім турніры ў Собалеве.

Ідэя каманды “Беластоцкія дзікі” застаецца ранейшай: каб дзякуючы футболу, беларусы, украінцы і палякі былі разам, да таго ж спорт мае дапамагаць інтэгравацца ў грамадства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя