BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Плотнікаў блізкі да заключэння кантракта з “Тарпеда-БелАЗ”

Беларускі брамнік Максім Плотнікаў блізкі да заключэння кантракту з «Тарпеда-БелАЗ», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо». 26-гадовы галкіпер пакінуў дзяржынскі «Арсенал». У першай палове сезона Плотнікаў правёў за дзяржынскі клуб 3 гульні.

Федэрацыя хакея зацвердзіла склад удзельнікаў экстралігі і аб’явіла трэнераў зборных Беларусі

У Менску адбылося пасяджэнне выканаўчага камітэта Федэрацыі хакея Беларусі, у ходзе якога быў зацверджаны склад удзельнікаў экстралігі ў сезоне-2024/25. У новым сезоне ў турніры выступяць 14 каманд. У параўнанні з мінулым розыгрышам склад удзельнікаў павялічыўся на два клубы: лігу папоўнілі “Авіятар” з Баранавіч і “Славуціч” са Смаленска. Таксама ўдзел у новым чэмпіянаце прымуць “Брэст”, “Віцебск”, “Гомель”, “Дынама-Маладзечна”, “Ліда”, аршанскі “Лакаматыў”, “Магілёў”, жлобінскі “Металург”, гарадзенскі “Нёман”, наваполацкі “Хімік” “, салігорскі “Шахцёр” і менскае “Юнацтва”. Таксама выканаўчы камітэт зацвердзіў галоўных трэнераў усіх зборных каманд Беларусі. Нацыянальнай камандай працягне кіраваць Дзмітрый Квартальнаў, дапамагаць якому будзе Сяргей Стась.

Лідар сусветнага рэйтынгу Сінэр прайграў у 1/4 фіналу Уімблдонскага турніру

На Уімблдонскім тэнісным турніры праходзяць чвэрцьфінальныя паядынкі. У спаборніцтвах мужчын першы нумар сусветнага рэйтынгу італьянскі тэнісіст Янік Сінэр у чатырохгадзінным пяцісэтавым матчы саступіў пятай ракетцы планеты расеяніну Даніілу Мядзведзеву – 7:6 (9:7), 4:6, 6:7 (4:7), 6:2, 3:6. Супернікам Мядзведзева будзе дзеючы чэмпіён Уімблдона іспанец Карлас Алькарас (3-ці нумар рэйтынгу ATP), які абыграў 13-ю ракетку планеты амерыканца Томі Пола 5:7, 6:2, 4:6, 7:6, 6:2. Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца сёння. Супернікам серба Новака Джокавіча будзе аўстраліец Алекс дэ Мінаур, а амерыканскі тэнісіст Тэйлар Фрыц сустрэнецца з італьянцам Ларэнца Музеці.

Беларускае Радыё Рацыя