Польшча абыграла Турцыю 2:1 у таварыскім матчы. Першы гол у гульні на 12-й хвіліне забіў польскі нападнік Карал Свідэрскі. На 77-й хвіліне паўабаронца Турцыі Барыш Йылмаз параўняў лік. На 90-й хвіліне Мікола Залеўскі зноў вывеў Польшчу наперад. Нагадаю, раней палякі ў рамках падрыхтоўкі да Еўра-2024 абыгралі зборную Украіны з лікам 3:1.
Таварыскі матч паміж зборнымі Ізраіля і Беларусі пакажуць па тэлеканале Uefa.tv
Сёння нацыянальная зборная Беларусі правядзе другую таварыскую сустрэчу ў чэрвені. У венгерскім Будапешце ў 19.00 камандзе пад кіраўніцтвам Карласа Аласа трэба будзе праэкзаменаваць Ізраіль. Паводле інфармацыі АБФФ, матч будзе паказаны па тэлеканале Uefa.tv. Нагадаем, 7 чэрвеня Беларусь у спарынгу саступіла Расеі на менскім стадыёне “Дынама” з лікам 0:4.
Ціманоўская не выйшла ў фінал ЧЕ на дыстанцыi 200 метраў
У Рыме праходзіць чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. У паўфінале на дыстанцыі 200 метраў беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская фінішавала на 7-м месцы з 8. Спартоўка паказала вынік 23,34 секунды. Такім чынам, Ціманоўская засталася без фіналу, куды трапілі толькі па дзве спартоўкі з кожнага з трох паўфіналаў, а таксама яшчэ дзве найлепшыя спартоўкі па часе.
Арцём Ляўшуноў не патрапіў у топ-5 рэйтынг драфту-2024 НХЛ па версіі McKeen’s Hockey
Прадстаўлены рэйтынг драфту-2024 НХЛ па версіі McKeen’s Hockey, у які ўвайшлі 32 “праспекты”. Яго ўзначаліў нападнік Бостанскага ўніверсітэта Маклін Селебрыні. 18-гадовы беларускі абаронца “Мічыган Стэйт Спартанс” Арцём Ляўшуноў заняў 6-е месца ў спісе. У 38 матчах чэмпіянату NCAA за “Мічыган Стэйт Спартанс” ураджэнец Жлобіна набраў 35 (9+26) ачкоў, пры 44 хвілінах штрафу і карыснасці “+27”. У фінальным пераддрафтавым рэйтынгу Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ Ляўшуноў займае 2-е месца сярод палявых гульцоў, якія правялі сезон у Паўночнай Амерыцы.
Сталі вядомыя яшчэ два матчы менскага “Дынама” на старце новага сезона КХЛ
Кантынентальная хакейная ліга (КХЛ) анансавала яшчэ па два першыя матчы менскага «Дынама» на старце новага сезона. “Зубры” правядуць першы матч сезона на хатняй арэне 5 верасня супраць “Амура”. Далей менчан у фармаце “дзень удзень” чакаюць пяць гасцявых сустрэч: 9 верасня – маскоўскі “Спартак”, 11 верасня – “Віцязь”, 13 верасня – “Барыс”, 15 верасня – маскоўскае “Дынама”. Нагадаем, новы сезон КХЛ пачнецца 3 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя