BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча працягвае змаганне за выхад на мундыяль

мундыяль

Учора былі згуляныя паўфінальныя матчы еўрапейскай кваліфікацыі на Чэмпіянат свету па футболе.

Турцыя перамагла Румынію з лікам 1:0. А Косава Славакію з лікам 4:3.
Украіна ў Валенсіі саступіла Швецыі з лікам 1:3. А Польшча ў Варшаве здабыла валявую перамогу над Албаніяй з лікам 2:1.
Італія перамагла Паўночную Ірландыю з лікам 2:0. А Боснія і Герцагавіна перамагла Уэльс толькі па пенальці 1:1 і 4-2.

Данія разграміла Македонію з лікам 4:0. А Чэхія таксама праз серыю пенальці (2:2 і 4-3) прайшла Ірландыю.

Такім чынам за права згуляць на Чэмпіянаце свету згуляюць:

Косава – Турцыя

Швецыя – Польшча

Боснія і Герцагавіна – Італія

Чэхія – Данія

Вырашыцца, хто з іх паедзе на мундыяль – 31 сакавіка.

Учора у Нікасіі зборная Беларусі па футболе ў таварыскім матчы абгуляла каманду Кіпра з лікам 1:0. Першы і пераможны гол на 24-й хвіліне ў дэбютным для сябе матчы за зборную, галавою пасля навеса Валера Грамыкі, аформіў 22-гадовы абаронца «Іслачы» – Іван Ціхаміраў.

Вывеў каманду на поле з капітанскай павязкай – 30-гадовы паўабаронца «Астэраса» з вышэйшага дывізіёна чэмпіяната Грэцыі Яўген Яблонскі.
Для беларускай каманды гэтая перамога стала першай за восем апошніх матчаў.

Апошні раз зборная перамагла Казахстан у спарынгу, які прайшоў 5 чэрвеня 2025 года.

Такім чынам, Віктар Ганчарэнка – другі трэнер у гісторыі, які дэбютаваў у зборнай Беларусі з «сухой» перамогі. Першым з’яўляецца Эдуард Малафееў.
Таксама 48-гадовы спецыяліст стаў шостым рулявым у гісторыі каманды, які перамог у першай гульні на сваёй пасадзе.
Раней падобнага дабіваліся Міхаіл Мархель, Аляксандр Хацкевіч, Бернд Штанге, Анатоль Байдачны і ўсё той жа Эдуард Малафееў.
Нагадаем, наступны матч зборнай пройдзе 29 сакавіка ў Ерэване супраць Арменіі.

Учора таксама былі згуляныя першыя матчы стадыі плэй-аўт Лігі нацый за права выступаць у дывізіёне С.
Гібралтар саступіў Латвіі з лікам 0:1. Мальта прайграла Люксембургу – 0:2.
Матчы ў адказ пройдуць 31 сакавіка. Пераможца двухматчавай дуэлі будзе гуляць у дывізіёне С, а той, хто прайграў, – у дывізіёне D.

Зборная Беларусі па пляжным футболе выправілася ў Маскат, дзе правядзе два таварыскія матчы з Аманам.
Учора ў першым матчы Беларусь здабыла валявую перамогу з лікам 3:2, саступаючы цягам гульні з лікам 0:2.
Галы: 0:1 – Аль-Аваісі (0.55), 0:2 – Аль-Араімі (1.32), 2:1 – Пятроўскі (13.18), 2:2 – Гардзецкі (14.09), 3:2 – Чайкоўскі (22.04)
Другая сустрэча адбудзецца 28 сакавіка.

Учора салігорскі «Шахцёр» абыграў «Гомель» з лікам 1:0 у сёмым матчы 1/4 фіналу плэй-оф беларускай хакейнай Экстралігі. Аўтарам адзінай закінутай у гульні шайбы стаў нападнік «гарнякоў» Аляксандр Каракулька.
Такім чынам, «Шахцёр» становіцца апошнім, чацвёртым удзельнікам паўфіналу Экстралігі, дзе згуляе са жлобінскім «Металургам». Серыя пачнецца 30 сакавіка.
Таксама за выхад у фінал будуць змагацца – менскае «Юнацтва» і смаленскі «Славуціч». Тут першая гульня запланаваная на 29 сакавіка.

Беларуска Арына Сабаленка стала першай тэнісісткай з часу Серэны Уільямс у 2016 годзе, якой удалося выйсці ў чатыры паўфіналы запар у рамках «Сонечнага дубля». «Сонечным дублем» называюцца турніры WTA-1000, якія праходзяць у сакавіку ў амерыканскіх Індыян-Уэлсе і Маямі.
У 1/4 фінала першая ракетка свету адолела 45 ракетку амерыканку Хэйлі Батыст з лікам 2:0 – 6:4, 6:4.
За выхад у фінал Сабаленка згуляе з другой ракеткай свету Аленай Рыбакінай.
У сваім чвэрцьфінале прадстаўніца Казахстана перамагла 5 ракетку амерыканку Джэсіку Пегулу з лікам 2:1 – 2:6, 6:3, 6:4.

Дзяўчаты гулялі некалькі дзён таму ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе, дзе Сабаленка перамагла.

Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF) дапусціла зборныя Беларусі і Расеі да турніраў сярод юніёраў.
«Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF) аб’яўляе, што Рада IHF прыняла рашэнне ад 24 сакавіка 2026 года дазволіць расейскім і беларускім юнацкім зборным паступова, з неадкладным уступленнем у сілу, вярнуцца да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах па гандболе», – гаворыцца ў дакументе.
Адзначаецца, што рашэнне ахоплівае ўсе ўзроставыя катэгорыі спартоўцаў да 21 года. Акрамя таго, моладзевым камандам Беларусі і Расеі дазволена арганізоўваць і ўдзельнічаць у самастойна спланаваных таварыскіх матчах і турнірах.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя