Непрадказальным выдаўся чарговы тур польскай футбольнай экстракласы. Ужо не першы раз здараецца, што лідары церпяць паразы ад клубаў на дне турнірнай табліцы.
Чэмпіён краіны – беластоцкая “Ягелонія” – няўдала з’ездзіла ў Гданьск. “Яга” правяла адзін з найгоршых сваіх паядынкаў за апошні час і саступіла мясцовай “Лехіі” – 0:1.
Пацярпеў фіяска ў гасцях і познаньскі “Лех”, які прайграў у Вроцлаве тамтэйшаму “Шлёнску” – 1:3.
У “Ягелоніі” і “Леха” засталося адпаведна 51 і 50 ачкоў. Так што лідарам пасля 26 тура ў кожным разе застанецца чанстахоўскі “Ракув” – 52 пункіы і гульня ў панядзелак у Любіне.
Беларус Герман Баркоўскі выйшаў на замену, але нічым не змог дапамагчы свайму клубу – “Пушча” (Непаломіцэ) саступіла “Краковіі” – 1:3.
Беларускае Радыё Рацыя






