BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія валейбалісты выйшлі ў фінал Алімпіяды-2024

Мужчынская зборная Польшчы па валейболе стала першым фіналістам Алімпійскіх гульняў – 2024 у Парыжы. 

У паўфінальным матчы польскія валейбалісты перамаглі зборную ЗША з лікам 3:2. Раней на чвэрцьфінальнай стадыі алімпійскага мужчынскага валейбольнага турніру зборная Польшчы з лікам 3:1 абыграла Славенію.

Джэймс па-ранейшаму лідыруе ў спісе прэтэндэнтаў на прыз MVP алімпійскага баскетбольнага турніру

ФІБА абнавіла спіс кандыдатаў на прыз MVP алімпійскага баскетбольнага турніру. На першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца форвард зборнай ЗША Леброн Джэймс. Сярод трох найлепшых таксама Нікола Ёкіч (Сербія) і Дэніс Шродэр (Нямеччына). Сёння пройдуць матчы паўфіналаў плэй-оф Алімпіяды: ЗША сустрэнуцца з Сербіяй, а Германія згуляе з Францыяй.

“Ягелонія” – “Бода/Глімт” – аўтагол аддаліў мары аб Лізе чэмпіёнаў 

У першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў беластоцкая «Ягелонія» на сваёй пляцоўцы прайграла з лікам 0:1 нарвежскаму чэмпіёну «Бода/Глімт». Адзіны гол быў забіты пасля аўтаголу іспанскага стопера гаспадароў Адрыяна Дыегеса. Матч у адказ пройдзе 13 жніўня ў Нарвегіі. Пераможца пары ў апошнім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з бялградскай «Црвенай Звездай». Каманда, якая прайграе, сустрэнецца з горшым з пары “Панацінаікас” (Афіны) – “Аякс” (Амстэрдам) у вырашальным раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы.

У Беларусі ў прамым эфіры пакажуць матч «Дынама Менск» – «Лінкальн»

Тэлеканал «Беларусь 5» дасягнуў дамоўленасці аб трансляцыі матча трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, у якім менскае «Дынама» згуляе з «Лiнкальнам» з Гібралтара. Паядынак адбудзецца сёння. Пачатак гульні запланаваны на 21.45.

«Сіці» атрымае 75+20 млн еўра за Альварэса ад «Атлетыка»

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана раскрыў дэталі патэнцыйнага трансферу форварда «Манчэстэр Сіці» Хуліяна Альварэса ў «Атлетыка». Сума трансферу 24-гадовага аргенцінца складзе 75 мільёнаў еўра, яшчэ 20 мільёнаў еўра прадугледжаны ў выглядзе бонусаў. Бакі падпішуць кантракт да 2029 года. У мінулым сезоне нападнік аформіў 19 галоў і зрабіў 13 асістаў у 54 матчах за «Сіці».

У Кубку Салея “Лакаматыў” абыграў “Славуціч”

Аршанскі “Лакаматыў” і “Віцебск” дамагліся перамог у чарговых матчах Кубка Салея. Аршанцы святкавалі другую вікторыю ў сёлетнім розыгрышы з лікам – 4:1 над “Славуцічам”. А “Віцебск” з мінімальным лікам 2:1 перамог у гасцях “Гомель”. Жлобінскі “Металург” святкаваў валявую перамогу ў авертайме над наваполацкім “Хімікам” 3:2, прайграючы па ходу матча 0:2. Пераможную шайбу закінуў Сяргей Бейзак.

 Фрыц пакінуў менскае “Дынама”

Канадскі нападнік Танэр Фрыц пакінуў менскае “Дынама”. Кантракт з хакеістам быў скасаваны. Аб гэтым паведамляе клубная прэс-служба. Фрыц перайшоў у менскае “Дынама” па ходу мінулага сезона і ў 23 матчах закінуў 2 шайбы і аддаў 9 выніковых перадач.

Страгалаў пройдзе прагляд у “Нёмане”

Расійскі абаронца Ягор Страгалаў будзе праходзіць прагляд у гарадзенскім хакейным клубе “Нёман”. Адпаведны кантракт ужо падпісаны. 20-гадовы ўраджэнец Яраслаўля сезон пачынаў у камандзе “Дынама-Юніёр” з Санкт-Пецярбурга ў Нацыянальнай маладзёжнай хакейнай лізе, дзе ў 5 матчах набраў 3 (1+2) ачкі пры паказчыку карыснасці “-3”. Пасля чаго перайшоў у каманду “Палёт” з Рыбінска, правёў 28 матчаў у “рэгулярцы”, набраў 12 асістэнцкіх балаў, пры карыснасці “+13”. У плэй-оф дадаў 2 перадачы ў 11 сустрэчах і “-3” у графе карыснасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © Чэмпіянат.com