BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра планы спартовага лета ў Беластоку

У жніўні ў Беластоку адбудуцца спартовыя спаборніцтвы, удзел у якіх возьмуць выбітныя спартоўцы горада.

У тым ліку Войцэх Навіцкі, Марлена Гранашэўска, Наталля Качмарэк ды іншыя. Пра планы на спартовае лета падчас прэс-канферэнцыі распавёў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

30 жніўня на стадыёне «Звежынецкім» будуць нашыя найлепшыя спартоўцы. Будзе магчымасць правесці вольны час. Уваход на гэтую імпрэзу будзе вольны. Думаю, будзе аказія зблізку пабачыць нашых найлепшых спартоўцаў. Будзе гэта за тры тыдні да Алімпійскіх гульняў. І маю надзею, што будзем святкаваць поспехі нашых спартоўцаў.

Сустрэчы амбасадараў беластоцкага спорту сталі добрай традыцыяй — мерапрыемствы з удзелам выбітных спартоўцаў і гарадскіх уладаў адбываюцца рэгулярна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя