BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягнута адхіленне беларускіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў

Працягнута адхіленне беларускіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў. Такая пастанова тычыцца таксама і расейскіх спартсменаў. Яе абвясціў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коў па пасяджэнні рады арганізацыі.

Фота: © Pool / Pool / Getty Images Sport / Gettyimages.ru

“Рада лічыць цяперашнія санкцыі адэкватнымі і не лічыць патрэбным іх мяняць або дапаўняць, калі толькі сённяшняя сітуацыя не пагоршыцца або не будзе дасягнута мірнае пагадненне па вайне ва Украіне”, – растлумачыў Коў.

Санкцыі прадугледжваюць поўную забарону для беларусаў і расейцаў браць удзел у спаборніцтвах пад эгідай World Athletics.