
Беларуская тэнісістка 102-я ракетка сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч выйграла ў прадстаўніцы Францыі Ксеніі Яфрэмавай (577 рэйтынг WTA) з лікам 6:3, 6:1 у кваліфікацыі Australian Open-2026.
Далей беларусцы трэба згуляць з 258-й ракеткай – прадстаўніцай Ліхтэнштайну Кацінка фон Дайхман. Для таго, каб прайсці ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, Сасновіч трэба выйграць яшчэ дзве гульні.
Адзначым, што асноўная сетка Australian Open-2026 пройдзе з 18 студзеня па 1 лютага.
У 2026 годзе на AO прадстаўлены найбуйнейшы прызавы фонд у гісторыі турніру: 111,5 мільёнаў даляраў, у параўнанні з 96,5 мільёнамі даляраў у 2025 годзе. Пераможцы мужчынскага і жаночага разрадаў заробяць па 4,15 млн даляраў (19%) кожны, фіналісты – 2,15 млн даляраў (13%) кожны.
Нагадаем, што першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка двойчы выйгравала Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 2023 і 2024-м гадах. У 2025-м яна дайшла да фіналу, дзе саступіла амерыканцы Мэдысан Кіз.
Прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Нэшвіл» выйграў у «Вашынгтона» Аляксея Протаса з лікам 3:2.
Протас правёў на лёдзе 20 хвілін 26 секунд, зарабіў дзве хвіліны штрафу, здзейсніў два кідкі па варотах і дапусціў дзве страты шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «-1».
«Бостан» Уладзіслава Калячонка абыграў «Пітсбург» з лікам 1:0.
Калячонак на гульню заяўлены не быў.
Сёння «Ванкувер» гуляе супраць «Манрэаля» ў рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
Як паведамляе журналіст Томас Дранс, 25-гадовы беларускі брамнік Мікіта Талапіла першым пакінуў лёд на раскатцы сярод галкіпераў «Ванкувера», што звычайна паказвае на яго магчымы выхад у стартавым складзе ў першым матчы спараных гульняў.
Раней «Ванкувер» па экстранай працэдуры адклікаў з АХЛ Талапіла з фарм-клуба «Абатсфарда» з-за траўмы асноўнага галкіпера Тэтчэра Дзямко.
Як мінімум да 16 студзеня ён будзе знаходзіцца ў распараджэнні клуба НХЛ і падзеліць гульнявы час з фінскім брамнiкам Кевінам Ланкіненам.
У НХЛ Талапіла правёў за «Кэнакс» 4 матчы, атрымаў 2 перамогі і пацярпеў 1 паражэнне ў асноўны час.
У АХЛ за «Абатсфорд» Талапіла згуляў 11 матчаў.
А вось у АХЛ «Хершы» дома прайгралі «Кліўленду» у авертайме з лікам 2:3.
Беларускі нападнік «Хершы» Ілля Протас вызначыўся шайбай у другім перыядзе.
У выніку ён набраў 1 (1+0) дзейсны бал, нанёс 3 кідкі, атрымаў 2 хвіліны штрафу і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
У бягучым сезоне АХЛ Протас правёў 33 гульні, набраў 26 (14+12) ачкоў, мае паказчык карыснасці «+8» і 12 хвілін штрафу.
Адзначым, што Протас з’яўляецца найлепшым бамбардзірам каманды з 26 ачкамі.
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг арганізацыі.
Найлепшай па-ранейшаму з’яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч – 102-я, Вікторыя Азаранка – 148-я, Ірына Шымановіч – 153-я.
У топ-10 Аманда Анісімава саступіла званне першай ракетцы ЗША Коры Гаўф, а Мэдысан Кіз страціла дзьве пазіцыі.
1(1). Арына Сабаленка – 10 990 ачкоў
2(2). Іга Свёнтак (Польшча) – 8328 ачкоў.
3(4). Коры Гаўф (ЗША) – 6 423 ачкі
4(3). Аманда Анісімава (ЗША) – 6320 ачкоў
5(5). Алена Рыбакіна (Казахстан) – 5 850 ачкоў
6(6). Джэсіка Пегула (ЗША) – 5453 ачкі
7(8). Жасмін Пааліні (Італія) – 4267 ачкоў
8(9). Міра Андрэева (Расея) – 4232 ачкі
9(7). Мэдысан Кіз (ЗША) – 4003 ачкі
10(11). Белінда Бенчыч (Швайцарыя) – 3 512 ачкоў
102 (113). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 755
148 (144). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 495
153 (150). Ірына Шымановіч (Беларусь) – 464
Апублікаваны таксама абноўлены рэйтынг ATP.
22-гадовы гішпанец Карлас Алькарас працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг.
У першай дзясятцы адбыліся некалькі зменаў: італьянец Ларэнца Музэці падняўся з 7-га на 5-е месца, а канадзец Фелікс Ажэ-Альясім апусціўся з 5-га на 7-е. Брытанец Джэк Дрэйпер выпаў з топ-10, замест яго туды ўвайшоў Аляксандр Бублік.
Становішча беларускіх тэнісістаў наступнае: Эрык Аруцюнян – 430-ы, Данііл Астапенкаў – 737-ы, Ілля Івашка – 791-ы, Мікалай Халак – 793-і, Ягор Герасімаў – 823-і.
1. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 12 050 ачкоў
2. Янік Сінэр (Італія) – 11 500
3. Аляксандр Звераў (Германія) – 5 105
4. Новак Джокавіч (Сербія) – 4 780
5. Ларэнца Музэці (Італія) – 4 105
6. Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) – 4080
7. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) – 3 990
8. Бэн Шэлтан (ЗША) – 3 960
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) – 3 840
10. Аляксандр Бублік (Казахстан) – 3 065
430. Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 108
737. Данііл Астапенкаў (Беларусь) – 41
791. Ілля Івашка (Беларусь) – 34
793. Мікалай Халак (Беларусь) – 34
823. Ягор Герасімаў (Беларусь) – 31
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік і яго асістэнты Ігар Федарынчык і Павел Швайба абнародавалі спіс з 16 футбалістаў, выкліканых на збор у Маларыту, дзе каманда правядзе заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы.
Брамнiкi: Аляксандр Антонаў (2000, ІрАэра, Расея), Аляксей Лукша (1992, Сталіца), Арцём Петухоў (2000, БЧ)
Палявыя гульцы: Максім Батурын (1993, Вітэн), Юрый Дубкоў (2000, ВРЗ), Арцём Козел (1994, Сталіца), Данііл Крывіцкі (2002, Сібірак, Расея), Сяргей Крыкун (1991, КПРФ, Расея), Аляксей Пінчук (1991, ВРЗ), Павел Рагавік (1991, Вітэн), Уладзіслаў Селюк (1993, ВРЗ), Аляксандр Умпіровіч (1996, Сталіца), Дзмітрый Шведка (2000, КПРФ, Сталіца), Ігар Шчарбіч (1992, Сталіца), Арцём Якубаў (1993, Сталіца).
14 студзеня каманда збярэцца ў Доме футбола і адправіцца ў Маларыту, дзе на базе спарткомплексу «Жамчужына» будзе працаваць у рэжыме двухразовых трэніровак да нядзелі, 18-га чысла.
Ад’езд у сталіцу Славеніі Любляну запланаваны на наступную раніцу.
Чэмпіянат Еўропы па футзале 2026 года пройдзе з 21 студзеня па 7 лютага ў Рызе, Коўне і Любляне. У ім прымуць удзел 16 каманд.
Беларусь трапіла ў групу «С» з Гішпаніяй, Славеніяй і Бельгіяй.
33-гадовая беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2026.
Гуськова выйшла ў фінал этапа Кубка свету ў ЗША з 8-га месца кваліфікацыі. Гэта гарантавала ёй захаванне месца ў топе рэйтынгу алімпійскага адбору.
Алімпіяда пройдзе з 6 па 22 лютага ў Італіі.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






