BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваюцца адборавыя матчы да ЧС па футболе

Працягваюцца адборавыя матчы да чэмпіяната свету па футболе 2026 года.


Паўночная Ірландыя на сваім полі саступіла Германіі з лікам 0:1.
Ісландыя згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Францыі.
Таксама ўнічыю 1:1 згулялі зборныя Паўночнай Македоніі ды Казахстана.
Славакія перамагла Люксембург – 2:0.
Славенія і Швайцарыя згулялі ў «сухую» нічыю 0:0.
Каманда Швецыі саступіла Косава з лікам 0:1.
Зборная Украіны ў Кракаве перамагла Азербайджан з лікам 2:1. Прычым усе тры галы ў матчы забілі ўкраінскія гульцы.
Бельгія на выездзе здабыла валявую перамогу над зборнай Уэльса з лікам 4:2.

А тым часам працягваюць вызначацца дэлегаты на мундыяль з іншых кантынентаў. Зборная Каба-Вэрдэ сенсацыйна заваявала туды пуцёўку, упершыню ў сваёй гісторыі выйшаўшы на галоўны футбольны турнір планеты. Астраўная афрыканская дзяржава з насельніцтвам усяго каля 600 тысяч чалавек выйграла сваю адборавую групу, пакінуўшы ззаду Камерун, Лівію, Анголу, Маўрыкій і Эсваціні.

Вырашальным стаў заключны тур, у якім зборная Каба-Вэрдэ ўпэўнена абыграла зборную Эсваціні з лікам 3:0. Дзякуючы гэтай перамозе «сінія акулы» апярэдзілі Камерун на 4 ачкі ў табліцы групы D.

Камерунцы, у сваю чаргу, згулялі ўнічыю з Анголай і цяпер паспрабуюць прабіцца на мундыяль праз стыкавыя матчы.

Каба-Вэрдэ стала 22-й камандай, якая атрымала пуцёўку на чэмпіянат свету 2026 года. Раней стала вядома, што ў фінале мундыялю возьмуць удзел Мексіка, ЗША, Канада, Японія, Іран, Паўднёвая Карэя, Іярданія, Аўстралія, Узбекістан, Новая Зеландыя, Аргенціна, Эквадор, Бразілія, Калумбія, Уругвай, Парагвай, Марока, Туніс, Егіпет, Алжыр і Гана.

Беларуская ж зборная пасля пройгрышу зборнай Шатландыі страціла нават тэарэтычныя шанцы трапіць на гэты чэмпіянат. Пакуль яна ў адборавым турніры нават не набрала ніводнага бала, усе без выключэння матчы прайграныя.

Учора былі згуляныя першыя матчы 14 тура рэгулярнага чэмпіяната ў беларускай хакейнай Экстралізе.

Гарадзенскі «Нёман» у Наваполацку перамог «Хімік» з лікам 7:3.
Смаленскі «Славуціч» перайграў аршанскі «Лакаматыў» – 3:1.
Менскае «Юнацтва» адолела «Брэст» з лікам 6:1.
І салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:0 перамог «Гомель».

Беларуская тэнісістка, 114 ракетка сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч саступіла 76 ракетцы турчанцы Зэйнэп Сонмез з лікам 1:2 – 6:2, 5:7, 3:6 у 1/16 фінала турніра серыі WTA 500, які праходзіць на пакрыцці хард у кітайскім Нінбо.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя