BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прайшло лёсаванне футзальнага Еўра-2026

Еўра-2026

Прайшло лёсаванне групавога этапа чэмпіянату Еўропы па міні-футболе 2026 года.
Зборная Беларусі патрапіла ў групу «С». Разам з беларусамі там апынуліся Славенія, Гішпанія і Бельгія.
Турнір пройдзе з 21 студзеня па 7 лютага 2026 года ў Латвіі, Літве і Славеніі.
Свае матчы падапечныя Аляксандра Чэрніка будуць праводзіць у Славеніі.
Усяго на турніры выступяць 16 зборных.
Група А: Латвія, Харватыя, Грузія, Францыя.
Група В: Літва, Арменія, Чэхія, Украіна.
Група С: Славенія, Беларусь, Іспанія, Бельгія.
Група D: Італія, Венгрыя, Партугалія, Польшча.
Расклад матчаў зборнай Беларусі ў групе «С».
23 студзеня. Беларусь – Бельгія
26 студзеня. Беларусь – Гішпанія
29 студзеня. Беларусь – Славенія.

З 24 па 26 кастрычніка пройдуць матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе.
Учора «Мінск» згуляў унічыю 2:2 са «Смаргонню».
Сёння «Нафтан» згуляе з менскім «Дынама», «Славія» сустрэнецца з «Нёманам», «Слуцк» выправіцца ў госці да «Гомеля, БАТЭ прыме «Тарпеда-БелАЗ».
У нядзелю «Іслач» згуляе з берасцейскім «Дынама», «Маладэчна» прыме «Арсенал», «Віцебск» згуляе з МЛ.

Учора быў дагуляны чацьвярговы матч Лігі канферэнцый па-між харвацкай «Рыекай» ды чэшскай «Спартай». Які быў прыпынены ў канцы першага тайма пры ліку 0:0 з-за праліўнога дажджу. Па выніку перамогу здабыла «Рыека», якая забіла адзіны гол на 75 хвіліне гульні.

Брытанскі партал GiveMeSport апублікаваў спіс самых высокіх футбалістаў у свеце.
Галкіпер «Славіі» Канстанцін Вератынскі прызнаны самым высокім у гэтым спісе.
Рост 19-гадовага брамніка складае 2 метры і 10 сантыметраў.
У тройку таксама ўвайшлі: Ісаак Турэ з італьянскага «Удынезэ» і К’ел Шэрпэн з аўстрыйскага «Штурма». У абодвух гульцоў рост – 2 метры і 6 сантыметраў.
Нагадаем, што ў канцы студзеня гэта года Канстанцін Вератынскі сышоў з менскага «Энергетыка-БДУ» і падпісаў кантракт са «Славіяй», аднак так і не здолеў дэбютаваць за клуб.

За другую каманду мазырцаў у гэтым сезоне гулец правёў дзевяць матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся двума сухімі матчамі.

Беларускі лінейны польскага «Кельцы» Арцём Каралёк увайшоў у сімвалічную зборную 6-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў па гандболе.
Ён стаў самым выніковым іграком матчу супраць бухарэстскага «Дынама» (28:24), дзе рэалізаваў дзевяць з адзінаццаці кідкоў. Дзякуючы гэтай перамозе «Кельцы» перарваў серыю паразаў з чатырох сустрэч.
Адзначым, што Каралёк увайшоў у сімвалічную каманду ўжо другі раз у гэтым сезоне: раней яго прызналі найлепшым лінейным другога тура.

Учора былі згуляныя заключныя матчы 17 тура рэгулярнага чэмпіяната беларускай хакейнай Экстралігі.
«Гомель» у Баранавічах перайграў «Авяітар» у овертайме з лікам 2:1.
Аршанскі «Лакаматыў» з лікам 1:3 саступіў жлобінскаму «Металургу».
«Ліда» на сваёй пляцоўцы з «сухім» лікам 4:0 перамагла «Віцебск».
Такім чынам «рыцары» ізноў вярнуліся ў дуумвірат лідараў чэмпіяната, дзе па 30 ачкоў маюць нароўні з менскім «Юнацтвам».

Адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі з удзелам беларускіх гульцоў.
«Чыкага» перайграў «Тампу» з лікам 3:2.
У складзе «Чыкага» беларускі абаронца Арцём Леўшуноў выйшаў у трэцім звяне. Усяго на лёдзе беларус правёў 12 хвілін 29 секунд, з іх 1:37 у большасці, зрабіў 1 кідок міма варот, прымяніў 2 сілавыя прыёмы, заблакаваў 1 кідок суперніка і зарабіў паказчык карыснасці «0».
Усяго ў гэтым сезоне ў Арцёма 2 асісты ў 7 гульнях.
«Чыкага» на 5-м месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі.
А вось «Каларада» прайграў «Караліне» па булітах 4:5.
У «Каларада» беларускі абаронца Ілля Салаўёў адыграў у трэцяй пары абароны 9 хвілін 13 секунд, зрабіў 2 кідкі (1 з іх міма варот), здзейсніў 1 сілавы прыём і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».
Усяго ў сезоне Салаўёў прыняў удзел у 6 гульнях НХЛ, пакуль набраных балаў не мае.
«Каларада» лідзіруе ў табліцы Заходняй канферэнцыі.

Арганізацыйны камітэт Зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 года, якія пройдуць у Французскіх Альпах на гэтым тыдні зацвердзіў бюджэт форума.
Ён складзе 2,1 млрд еўра.
З агульнай сумы 26% будзе пакрыта за кошт дзяржаўных сродкаў, астатняя частка будзе пакрыта за кошт прыватных даходаў ад правоў на тэлетрансляцыю, спонсарскіх пагадненняў, ліцэнзавання, гатэльнага бізнесу і продажу білетаў.
Гульні пройдуць з 1 да 17 лютага 2030 года.
Францыя чацвёрты раз правядзе зімовую Алімпіяду. Гульні-1924 праходзілі ў Шамані-Мон-Блан, у 1968 годзе – у Грэноблі і Алімпіяда-1992 – у Альбервілі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя