BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прайшло лёсаванне футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

Учора, 30 студзеня, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне стыкавых матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў сезону-2025/2026. 

Сфармаваныя наступныя пары:

  • «Барусія» Дортмунд (Германія) — «Аталанта» (Італія);
  • «Алімпіякас» (Грэцыя) — «Баер» (Германія);
  • «Бруге» (Бельгія) — «Атлетыка» Мадрыд (Гішпанія);
  • «Галатасарай» (Турцыя) — «Ювентус» (Італія);
  • «Манака» (Францыя) — «ПСЖ» (Францыя);
  • «Карабах» (Азербайджан) — «Ньюкасл» (Англія);
  • «Будзё-Глімт» (Нарвегія) — «Інтэр» (Італія);
  • «Бенфіка» (Партугалія) — «Рэал» Мадрыд (Гішпанія).

Першыя гульні адбудуцца 17 і 18 лютага, матчы ў адказ — 24 і 25 лютага. Сеяныя каманды правядуць матчы ў адказ на сваім полі.

Пераможцы стыкавых матчаў выйдуць у 1/8 фіналу, дзе згуляюць з васьмёркай найлепшых клубаў агульнага этапу, а гэта ангельскія «Арсенал», «Ліверпуль», «Тотэнхем», «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці», нямецкая «Баварыя», гішпанская «Барселона» ды партугальскі «Спортынг».

Лёсаванне гэтай стадыі запланавана на 27 лютага.

Таксама адбылося лёсаванне стыкавых матчаў Лігі Еўропы.
Удзел у гэтым раўндзе прымуць каманды, якія занялі 9-16-е месцы ў асноўным этапе турніру (сеяныя каманды) і 17-24-е месцы (несеяныя).

Вось вынікі лёсавання:
«Лудагорац» – «Ферэнцвараш»
«Панацінайкас» – «Вікторыя» Пльзень
«Дынама» Заграб – «Генк»
ПАОК – «Сельта»
«Селтык» – «Штутгарт»
«Фенербахчэ» – «Нотынгем Форэст»
«Бран» – «Балоння»
«Ліль» – «Црвена Звезда»
Гульні пройдуць 19 і 26 лютага.
Нагадаем, «Ліён», «Астан Віла», «Мідцьюланд», «Бетыс», «Порту», «Брага», «Фрайбург» і «Рома» ўжо кваліфікаваліся ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы.

Беларуская футбалістка Вікторыя Валюк прадоўжыць кар’еру ў партугальскай «Віторыі Гімарайнш» з першага дывізіёна.
У 2025 годзе нападніца выступала за «Мінск», у складзе якога з 35 мячамі стала найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.
Па выніках мінулага сезона Валюк таксама была прызнаная лепшай нападаючай і найлепшай футбалісткай жаночага чэмпіянату краіны.
У новай камандзе беларуска атрымала 76-ы гульнявы нумар.
Раней яна выступала таксама ў чэмпіянатах Кітая і Расеі.

У сезоне-2026 у Першай лізе чэмпіянату Беларусі выступяць 16 каманд, а не 18, як было раней.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларусский минор», розыгрыш прапусціць каманда АБФФ U-19.
Раней стала вядома, што не згуляе і гомельскі «Лакаматыў», які сезон-2025 завяршыў на трэцім месцы.
Пазней стала вядома, што і «Асіповічы» не стануць прымаць удзел у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд першай лігі ў гэтым сезоне.
У сезоне-2025 каманда заняла 17 месца з 18, што дало магчымасць захаваць прапіску.
«Асіповічы» былі заснаваныя ў 1994 годзе і выступалі пад рознымі назвамі: КРЗ (1994-1995), «Свіслач-Дах» (1996-2000), «Свіслач» (2001) і «Асіповічы» (з 2002 года).

У Нацыянальнай Хакейнай Лізе «Пітсбург» Іллі Салаўёва абыграў «Чыкага» Арцёма Леўшунова з лікам 6:2.
Салаўёў згуляў у трэцяй пары абароны з Раянам Шы.
Пад канец другога перыяду абаронца адзначыўся выніковай перадачай.
У бягучым сезоне НХЛ 25-гадовы Салаўёў правёў 17 матчаў і набраў 4 (1+3) ачкі пры паказчыку карыснасці «+2» і 6 хвілінах штрафу.
20-гадовы беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў гуляў у другой пары абароны. Выніковымі баламі хакеіст не адзначыўся і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «-5».
У бягучым сезоне хакеіст правёў 51 матч, набраў 21 (2+19) ачко, мае паказчык карыснасці «-27» і 32 хвіліны штрафу. Пасля гэтага матчу яго безвыніковая серыя дасягнула дзевяці гульняў запар.
Такім чынам, Леўшуноў усталяваў беларускі антырэкорд у НХЛ па адмоўным паказчыку карыснасці («-5») за адзін матч. Раней па «-4» за матч атрымлівалі Руслан Салей (2001 і 2006 год), Міхаіл Грабоўскі (2010), Андрэй Касціцын (2011), Арцём Леўшуноў (2025).

«Ванкувер» дома абыграў «Анахайм» з лікам 2:0.
25-гадовы беларускі брамнік «Ванкувера» Мікіта Талапіла быў заяўлены на матч у ролі асноўнага галкіпера.
Адзначым, што пасля першага перапынку Талапіла не выйшаў на лёд, яго замяніў Кевін Ланкінен. Беларускага брамніка правяралі на сімптомы страсення мозгу пасля сутыкнення. Праз 2 хвіліны 11 секунд пасля пачатку другога перыяду ён вярнуўся на пляцоўку і зноў заняў месца ў браме «Кэнакс».
Усяго беларус правёў на лёдзе 57:49 хв і адбіў усе 32 кідкі, пры 100,0%.
Яго прызналі першай зоркай матчу.
У бягучым сезоне НХЛ Мікіта Талапіла правёў 8 матчаў, атрымаў 3 перамогі, мае каэфіцыент надзейнасці 3,72 і адсотак адбітых кідкоў 88,7%.
Такім чынам, Талапіла аформіў з Ланкіненам камбінаваны «сухар».
Раней падобным дасягненнем мог пахваліцца Аляксей Коласаў, які аформіў камбінаваны «сухар» з Самуэлем Эрсанам 1 студзеня 2025 года.

Пры гэтым Мікіта Талапіла пасля сухой перамогі над «Анахаймам» стаў найлепшым у сваёй камандзе ў адсотку адбітых кідкоў.
У бягучым рэгулярным чэмпіянаце НХЛ у Талапіла 90,3% сейваў. У яго партнёраў па пазіцыі Тэтчэра Дзямко, Кевіна Ланкінена і Іржы Патэры гэты паказчык горшы – 89,7%, 88,1% і 82,5% адпаведна. Адзначым, што Дзямко выбыў да канца сезона з-за траўмы.
А таксама НХЛ вызначыла трох найлепшых гульцоў гульнявога дня.
Мікіта пасля ўдала праведзенага матча прызнаны трэцяй зоркай дня.
Другой зоркай стаў нападнік «Бафала» Алекс Так, які аформіў хет-трык у браму «Лос-Анджэлеса» пры ліку 4:1.
Першай зоркай прызнаны нападнік «Дэтройта» Патрык Кейн, які ў матчы з «Вашынгтонам» (3:4 Б) зрабіў асіст і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі НХЛ сярод амерыканцаў.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса адолеў «Дэтройт»  па булітах 4:3. Беларус правёў на лёдзе 21:09 хв (больш за ўсіх з нападаючых), але выніковых балаў не набраў.
«Калгары» Ягора «Шаранговіча прайграў «Мінесоце» з лікам 1:4. Беларус правёў на лёдзе 18:05 хв без выніковых балаў.
І «Далас» Уладзіслава Калячонка абыграў «Вегас»  па булітах 5:4. Беларус у зяўку не патрапіў.

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя астатнія матчы 44 тура рэгулярнага чэмпіянату.
Наваполацкі «Хімік» прайграў менскаму «Юнацтву» з лікам 0:2.
«Гомель» абыграў баранавіцкі «Авіятар» з лікам 3:1.
«Віцебск» перайграў з лікам 2:1 «Ліду».

Жлобінскі «Металург» па булітах з лікам 3:2 быў мацнейшым за аршанскі «Лакаматыў».

Першая ракетка свету Карлас Алькарас абыграў Аляксандра Зверава (№3 ATP) у паўфінале Australian Open з лікам 3:2 – 6:4, 7:6, 6:7, 6:7, 7:5).
Гульня працягвалася 5 гадзін і 27 хвілін. У трэцім сэце Алькарас узяў медыцынскі тайм-аўт пры ліку 5:4 на сваю карысць. Такім чынам, гэты матч стаў трэцім па працягласці на Australian Open.
Самым доўгім матчам на турніры застаецца фінал 2012-га, дзе сустрэліся Новак Джокавіч і Рафаэль Надаль. Гульня, у якой Новак стаў чэмпіёнам, доўжылася 5 гадзін і 53 хвіліны.
У фінале турніру гэтага года Алькарас згуляе з 4-й ракеткай Новакам Джокавічам.
Серб згуляе свой 38-ы фінал у адзіночным разрадзе на турнірах Grand Slam. Гэта найлепшы паказчык сярод усіх гульцоў Адкрытай эры.

На чэмпіянаце Еўропы па гандболе прайшлі паўфінальныя матчы. Яны закончыліся з аднолькавым лікам 31:28.
Германія абгуляла Харватыю, а Данія – Ісландыю.
Такім чынам Данія і Германія разыграюць асноўны трафей.
Ісландыя і Харватыя пазмагаюцца за 3-е месца.
А таксама ўчора ў матчы за 5-е месца Партугалія з лікам 36:35 абгуляла Швецыю.

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) прагназуе амаль 200 000 гледачоў на спаборніцтвах па біятлоне падчас Алімпійскіх гульняў 2026 года.
Такая колькасць заўзятараў стане алімпійскім рэкордам для біятлона.
Стадыён «Антхольц» зможа адначасова прыняць 19 100 гледачоў.
Алімпійскія гульні пройдуць з 6 да 22 лютага. У біятлонных спаборніцтвах прымуць удзел 210 спартоўцаў з 29 краін, якія будуць спаборнічаць у 11 медальных дысцыплінах.

Ну і на канец крыху крынжовых навінаў.

З 28 па 30 студзеня ў Менску праходзіў фінал юнацкага турніру «Локаволей».
У гэтым турніры выступалі каманды з Беларусі, Расеі і Паўночнай Карэі.
У тым ліку каманды з акупаваных Расеяй рэгіёнаў Украіны: Крыма, а таксама Данецкай і Луганскай абласцей, калектывы пад зацверджанымі ў Расеі назвамі «ДНР» і «ЛНР».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя