BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Протас працягвае набіраць ачкі ў НХЛ

Беларускі форвард “Вашынгтона” Аляксей Протас адзначыўся выніковай перадачай у матчы супраць “Філадэльфіі”. У другім перыядзе ён дапамог Конару Макмайклу аформіць гол, а яго каманда перамагла з лікам 4:3. Цяпер на рахунку Протаса 46 (22+24) балаў у 54 матчах сезона. Капітан “Вашынгтона” Аляксандр Авечкін закінуў шайбу ў чацвёртай сустрэчы запар, скараціўшы адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі да 15 галоў.

Максім Гаеў змяняе клуб: “Смаргонь” на “Арсенал”

Беларускі паўабаронца Максім Гаеў перайшоў у “Арсенал” Дзяржынск. У мінулым сезоне ён згуляў 22 матчы за “Смаргонь”.

АПЛ можа змяніць трансферныя правілы

Ангельская прэм’ер-ліга разглядае магчымасць скарачэння зімовага трансфернага акна да двух тыдняў і закрыцця летняга акна яшчэ да старту сезона. Паводле The Telegraph, уладальнікі і кіраўнікі 20 клубаў АПЛ абмяркоўваюць гэтае пытанне, якое можа быць вынесена на галасаванне. Такія змены дапамогуць клубам пазбегнуць нечаканых стратаў асноўных гульцоў ужо пасля пачатку турніру.

Марсэла завяршае кар’еру: 25 трафеяў у “Рэале”

36-гадовы бразілец Марсэла, які пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў у складзе “Рэала”, абвясціў аб завяршэнні кар’еры. У Мадрыдзе ён правёў 15 гадоў, заваяваўшы 25 тытулаў.

Ліянэль Месі прызнаны лепшым футбалістам у гісторыі

Часопіс FourFourTwo склаў рэйтынг 100 найвялікшых футбалістаў усіх часоў. Першая тройка выглядае так:

1. Ліянэль Месі (Аргенціна)

2. Пеле (Бразілія)

3. Дыега Марадона (Аргенціна)

Крышціяну Раналду заняў чацвёртае месца, а ў першую дзясятку таксама ўвайшлі Круіф, Раналда, Зідан і Бекенбаўэр.

Беларускае Радыё Рацыя