BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Протас заблакаваў пяць кідкоў у прайграным “Вашынгтонам” матчы “Караліне”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Вашынгтон” на сваёй пляцоўцы пацярпеў паражэнне ад “Караліны” — 2:6. Беларускі форвард гаспадароў Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 13 хвілін 20 секунд, нанёс два кідкі, заблакаваў пяць пагроз (больш за ўсіх сярод хакеістаў абедзвюх каманд) і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “-1”. Агулам Протас згуляў у цяперашнім чэмпіянаце 36 паядынкаў і набраў 18 (3+15) ачкоў.

Стась усталяваў асабісты рэкорд па галах ў «рэгулярцы»

У Менску мясцовае «Дынама» прымала хабараўскі «Амур». Сустрэча завяршылася перамогай гасцей у авертайме з лікам 3:2. Нападнік гаспадароў Андрэй Стась за 19 секунд да заканчэння трэцяга перыяду аднавіў лік у сустрэчы і перавёў яе ў авертайм. Такім чынам, Стась усталяваў асабісты рэкорд, закінуўшы дзевятую шайбу ў рэгулярным сезоне. Да гэтага форвард закідваў па восем шайб у сезонах-2013/2014 і 2011/2012 падчас выступу за мінчукоў, паведамляе «Чэмпіянат».

Зубовіч застаецца ў Нёмана

34-гадовы гулец працягнуў кантракт з клубам, па паведамленні прэс-службы гарадзенцаў. У мінулым сезоне нападнік забіў 14 мячоў у 24 матчах чэмпіянату. Таксама Зубовіч стаў галоўным галеадорам каманды, апярэдзіўшы Паўла Савіцкага, у якога на рахунку 13 галоў). “Нёман” фінішаваў у чэмпіянаце на 2-м месцы з 62 ачкамі ў актыве.

Мацвейчык працягнуў кантракт з Гомелем

Абаронца Сяргей Мацвейчык застаецца ў складзе «рысяў» яшчэ на год. 35-гадовы гулец “Гомеля” прыняў удзел у 25 матчах мінулага чэмпіянату Беларусі па футболе і аформіў тры “асісты”, перадае афіцыйны сайт клуба. Адзначым, што Мацвейчык правёў 204 сустрэчы за “Гомель”. Сезон-2024 будзе для яго адзінаццатым за клуб.

Доўбік прызнаны найлепшым гульцом снежня ў Ла-Лізе

Нападнік «Жыроны» Арцём Доўбік стаў гульцом месяца ў Ла Лізе. Украінскі форвард, які ў снежні забіў 4 галы (2 – з пенальці) у 4 гульнях за «Жырону», атрымаў прыз лепшаму гульцу месяца ў Ла Лізе. У гэтых матчах яго каманда святкавала тры перамогі і адзін раз згуляла ўнічыю. У галасаванні на афіцыйным сайце Ла Лігі Доўбік апярэдзіў Борху Маёраля з “Хетафе”, Альвара Вальеса з “Лас-Пальмас”, Радрыга з “Рэала Мадрыд” і Іньякі Уільямса з “Атлетыка”. Усяго на рахунку 26-гадовага ўкраінца 11 галоў і 5 дзейсных перадач у 18 матчах.

Памёр Марыё Загала. Ён адзіны, хто 4 разы выйграваў чэмпіянат свету

Памёр былы футбаліст і трэнер зборнай Бразіліі Марыё Загала, паведамляе сайт Бразільскай канфедэрацыі футбола. Яму было 92 гады. Загала выступаў на пазіцыі флангавага нападніка за «Амерыку», «Батафогу», «Фламенга» і зборную Бразіліі. Як гулец ён двойчы стаў чэмпіёнам свету, па 2 разы выйграваў турнір Рыа – Сан-Паўлу і чэмпіянат штата Рыа-дэ-Жанейра разам з «Батафогу». Трэніраваў зборныя Бразіліі, Кувейта, ААЭ і Саудаўскай Аравіі, а таксама шэраг бразільскіх клубаў. У 1970 годзе выйграў чэмпіянат свету як трэнер зборнай Бразіліі ва ўзросце 38 гадоў, а ў 1994 годзе – як каардынатар зборнай і асістэнт галоўнага трэнера. У 1998 годзе каманда пад яго кіраўніцтвам стала другой на ЧС. Таксама ён выйграў з камандай Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі. Пад яго кіраўніцтвам «Батафогу» у 1968 годзе выйграў чэмпіянат Бразіліі. Загала быў адзіным, хто 4 разы выйграваў чэмпіянат свету. Ён таксама першы, хто стаў чэмпіёнам свету як гулец і як трэнер.

Беларускае Радыё Рацыя