BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Протас закінуў дзявятую шайбу ў сезоне НХЛ

Беларускі нападнік “Вашынгтона” Аляксей Протас вызначыўся чарговай закінутай шайбай у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі.

 Photo by Scott Taetsch/Getty Images

У ноч на суботу лідар Усходняй канферэнцыі “Вашынгтон” гасцяваў у Атлантычнага дывізіёна “Таронта”, які ўзначальвае табліцу. За хвіліну да фінальнай сірэны беларускі форвард сталічнага клуба трапіў у пустую брамку “кляновых лісцяў”, усталяваўшы канчатковы лік – 3:1.

У гэтым паядынку Протас правёў на лёдзе 15 з паловай хвілін, тройчы кінуў па брамцы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “+1”. У 26 матчах сезона ў Аляксея 22 (9+13) ачкі. “Вашынгтон” святкаваў пятую перамогу ў шасці апошніх гульнях, наступны паядынак “Кэпіталз” правядуць супраць “Манрэаля”.

«Нафтан» застаецца ў вышэйшай лізе

«Нафтан» і ў другім пераходным матчы перамог «Ніву» з Доўбізна. На гэты раз лік 2:0 на карысць навапалачанаў, за якіх забілі Раман Папарыга і Антон Сучкоў. У першай гульні быў зафіксаваны лік 3:1. Такім чынам, клуб з Наваполацка застаецца ў вышэйшай лізе, а «Ніва» – у другім дывізіёне.  

Футбалісткі “Дынама-БДУФК” пяты раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі

Футбалісткі сталічнага “Дынама-БДУФК” пяты раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі. У вырашальным паядынку за золата 33-га жаночага чэмпіянату краіны падначаленыя Юрыя Малеева перайгралі сваіх адвечных канкурэнтак футбалістак “Мінска” з лікам 2:0. Абодва галы былі забітыя ў другім тайме – на 65-й хвіліне вызначылася Анастасія Магер, а яшчэ праз 10 хвілін Ганна Піліпенка ўсталявала канчатковы лік залатога матчу. Па ходу рэгулярнага сезона абедзве каманды набралі па 83 ачкі, прычым “Мінск” дагнаў дзейных чэмпіёнак толькі ў апошнім паядынку, адолеўшы сваіх канкурэнтак з мінімальнай перавагай – 1:0. Гэтая параза для дынамаўскай дружыны стала адзінай у матчах цяперашняга першынства.

Зінедзін Зідан пагадзіўся ўзначаліць мадрыдскі “Рэал”

Былы галоўны трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан уваходзіць у шорт-ліст мадрыдскага клуба на замену Карла Анчалоці. Паводле інфармацыі Cadena Ser, у “Рэале” разглядаюць французскага спецыяліста ў якасці часовага трэнера да прызначэння Хабі Алонса наступным летам. Аднак сам Зідан незадаволены такім варыянтам працягу кар’еры і гатовы вярнуцца ў “Рэал” толькі на пастаяннай аснове. Зідан узначальваў сметанковых з 2016 па 2018 год, а таксама з 2019-га па 2021-ы і заваяваў з камандай 11 трафеяў.

Беларускае Радыё Рацыя