BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Ракув» замацаваўся на першым радку ў польскай Экстракласе

Пачнем з футбола. У Экстракласе польскага чэмпіяната па футболе гульнёй «Заглембе» Любін і «Ракува» з Чэнстаховы завяршылася праграма 26 тура. Футбалісты «Ракува» скарысталіся сінхроннымі асечкамі беластоцкай «Ягелоніі» ды познаньскага «Леха», перамаглі 2:0 і тым самым замацавалі сваё становішча на першым месцы турнірнай табліцы. Зараз яны ідуць з адрывам ад беластачан на 4 ачкі.

Сталі вядомыя даты першых паўфінальных матчаў Кубка Беларусі па футболе. Гарадзенскі «Нёман» згуляе з «Віцебскам» 15 красавіка. Матч паміж другой віцебскай камандай «МЛ» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» пройдзе на наступны дзень. Адзначым, што паядынкі ў адказ у 1/2 фіналу запланаваныя на 7 і 8 траўня.

У хакейнай беларускай Экстралізе ўчора прайшла чацьвёртая паўфінальная гульня паміж «Гомелем» і «Віцебскам». У ёй з мінімальным лікам перамаглі госці з берагоў Дзьвіны 0:1. І такім чынам давялі лік сустрэч да 3 супраць 1 на сваю карысць. Нагадаем, што ў паўфінале спаборніцтва ідзе да 4 перамог. А пераможцаў гэтай пары ўжо чакае ў фінале менскае «Юнацтва», якое ў сваім паўфінале ўпэўнена прайшло «Дынама-Маладэчна».

Гарадзенскай вобласцю будзе кіраваць старшыня Федэрацыі кікбоксінга Беларусі. Як учора стала вядома, Лукашэнка прызначыў на пасаду кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкама – 58-гадовага генерал-лейтэнанта міліцыі, нараджэнца расейскага Уладзікаўказа, асеціна Юрыя Караева. Які ў свой час кіраваў брыгадай спецназа, унутранымі войскамі, міністэрствам унутраных спраў. А да ўсяго яшчэ кіруе і беларускім кікбоксінгам.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя