BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раманчук і Сяменец перад матчам з «Вартай»

У гэтую суботу адбудзецца матч 34-га тура польскай футбольнай экстракласы паміж беластоцкай «Ягелоніяй» і «Вартай» Познань. Спонсарам матчу выступіла RomiCore. Перад матчам капітан «Ягелоніі» Тарас Раманчук заявіў, што «Ягелонія» ўвесь сезон імкнулася запоўніць стадыён, і на апошнім матчы ён будзе поўны. Вельмі станоўча ацэньваю гэтую атмасферу, менавіта такія моманты прымушаюць гуляць у футбол. Вы бачыце, што горад жыве гэтым матчам і чакае яго больш, чым дзяржаўнага ці рэлігійнага свята, – сказаў капітан Тарас Раманчук, якога, з яго слоў, увесь час мінакі пытаюцца на вуліцах, ці мае ён квіткі на матч. Таксама ён адзначыў моцныя бакі «Варты» Познань: добрая арганізацыя, добрая гульня ў нізкай абароне. Трэнер «Ягелоніі» Адрыян Сяменец перад матчам заявіў, што
ганарыцца гэтай камандай і яму прыемна быць часткай усяго гэтага. „Мы ўсе ведаем, што нас чакае наперадзе, дзе мы знаходзімся, і не трэба падкрэсліваць гэта на кожным кроку. Толькі наступны матч мае значэнне, і такі падыход быў прароцкім з пачатку сезона,” – падкрэслівае трэнер.

Бага перайшоў у DMedia з расейскай аматарскай медыялігі

34-гадовы беларускі паўабаронца Дзмітрый Бага перайшоў у DMedia з расейскай аматарскай медыялігі. У пачатку сезона футбаліст падпісаў кантракт з «Шахцёрам», аднак, з-за часовай забароны на рэгістрацыю новых гульцоў, дэбютаваць за каманду не змог. Апошні раз у афіцыйным матчы Бага выходзіў на поле ў снежні 2023 года ў складзе берасцейскага «Дынама». Усяго ў мінулым сезоне правёў 21 матч у ЧБ, забіў два мячы і аддаў адну галявую перадачу.

Італія можа атрымаць шостую каманду ў Лізе чэмпіёнаў

Магчымае пашырэнне звязана з учорашняй перамогай “Аталанты” ў Лізе Еўропы. Клуб-трыумфатар аўтаматычна адпраўляецца ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон. Дадатковая пуцёўка ў галоўны еўрапейскі турнір можа перайсці “Роме”, якая размяшчаецца на шостым месцы ў цяперашнім чэмпіянаце Італіі. Але пры ўмове, што “Аталанта” завершыць розыгрыш на 5-й пазіцыі. Цяпер «Аталанта» мае ў актыве 66 балаў пасля 36 матчаў і 5-е месца, адстаючы на два ачкі ад «Ювентуса» і «Балоні» (у іх на гульню больш).

Стась стаў галоўным трэнерам “Юнацтва”, Копаць узначаліў ХК “Гомель”

Каманды беларускай хакейнай экстралігі “Юнацтва” і “Гомель” аб’явілі пра прызначэнне новых галоўных трэнераў. Галоўным трэнерам менскага “Юнацтва” стаў Сяргей Стась, які папярэднія 5 гадоў узначальваў “Гомель”. Кантракт са спецыялістам разлічаны на адзін сезон. З “рысямі” Стась станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі сезона-2020/21 і фіналістам Кубка Салея-2022, а таксама ў тым жа годзе выводзіў каманду ў фінал Кантынентальнага Кубка IIHF. Па выніках сезона-2020/21 спецыяліст быў прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі.
Таксама сёння стала вядома, што на змену Стасю ў хакейным клубе “Гомель” прыйшоў яшчэ адзін вядомы ў мінулым хакеіст нацыянальнай каманды Уладзімір Копаць. Спецыяліст мае вялікі досвед працы ў Кантынентальнай хакейнай лізе: у розныя гады ён уваходзіў у трэнерскія штабы менскага “Дынама”, “Амура”, “Барыса” і “Лакаматыва”. Акрамя таго, Копаць працаваў са зборнай Казахстана, а папярэдні хакейны сезон завяршаў у якасці трэнера “Юнацтва”.

“Фларыда” не пакінула шанцаў “Рэйнджэрс”

У рамках першага матчу фіналу Усходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі “Фларыда” ў гасцях “усухую” перайграла “Рэйнджэрс” з лікам 3:0. Расейскі брамнік «пантэр» Сяргей Баброўскі аформіў другі «сухар» у матчах плэй-оф і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы.
Наступны матч паміж камандамі пройдзе ў ноч з 24 на 25 траўня ў Нью-Ёрку.

Беларускае Радыё Рацыя