BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раманчук – у канчатковай заяўцы зборнай Польшчы на Еўра-2024, Мілік – па-за спісам

Галоўны трэнер зборнай Польшчы Міхал Пробеж абвясціў канчатковую заяўку каманды з 26 гульцоў на Еўра-2024. З тых, хто быў у пашыраным спісе, на турнір не паедуць 3 футбалісты: брамнік Олівер Зых, абаронца Павел Бахневіч і нападнік Аркадыюш Мілік, які атрымаў траўму ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны.

Фота:jagiellonia.pl

У складзе на Еўра 2024 знайшлося месца капітану беластоцкай «Ягелоніі» Тарасу Раманчуку, які напярэдадні адзначыўся голам у браму зборнай Украіны. На Еўра-2024 Польшча згуляе ў групе D з камандамі Нідэрландаў, Аўстрыі і Францыі.

Зборная Беларусі прайграла таварыскі матч з розніцай 4 мячы ўпершыню з 1996 года

У пятніцу зборная Беларусі ў таварыскім матчы прайграла камандзе Расеі 0:4. Зборная Беларусі прайграла таварыскі матч з розніцай 4 мячы ўпершыню з 1996 года. Апошні раз гэта адбылося 28 гадоў таму. Тады каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага на выездзе саступіла зборнай Славакіі 0:4. Галоўны трэнер беларускай зборнай іспанец Карлас Алос  папрасіў прабачэння перад заўзятарамі за разгром. – Бяру ўсю адказнасць на сябе, часам прымаў няправільныя рашэнні. Але футбол такі – сёння прайграаеш, заўтра можаш святкаваць перамогу, – заявіў трэнер.

«Напалі» прапанаваў за Лукаку 15+3 млн еўра, «Чэлсі» настойвае на 45

«Напалі» гатовы купіць у «Чэлсі» Рамелу Лукаку, паведамляе Goal. Лонданскі клуб хоча прадаць 31-гадовага бельгійца гэтым летам. У яго кантракце прапісана сума адступных у памеры каля 45 мільёнаў еўра. Лонданцы настойваюць на выплаце найменьш такой сумы. «Напалі» хоча ўз’яднаць Лукаку з Антоніо Контэ, які ўзначаліў клуб, з якім ён працаваў у «Інтэры». Паводле інфармацыі La Repubblica, неапалітанцы прапанавалі за форварда 15 мільёнаў еўра фіксаваным коштам і 3 у выглядзе бонусаў. Сам футбаліст выказаў гатовасць далучыцца да каманды Контэ, але для гэтага італьянцам, хутчэй за ўсё, давядзецца палепшыць сваю прапанову. Таксама нападнікам цікавіцца «Мілан». У мінулым сезоне Лукаку на правах арэнды гуляў за «Рому» – аформіў 21 гол і зрабіў 4 асісты ў 47 матчах.

Зборная Беларусі без Недасекава адправіцца на Гульні БРІКС

Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы аб’явіла спіс спартоўцаў, якія прымуць удзел у Гульнях БРІКС. Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць у заяўцы Максіма Недасекава, які аднаўляецца ад траўмы. Усяго ў спісе 81 чалавек. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках Гульняў БРІКС пройдуць 15 і 16 чэрвеня ў Казані. На гэты момант удзел у іх плануюць узяць прадстаўнікі 17 краін.

Беларускае Радыё Рацыя