Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) апублікавала спіс 40 спартоўцаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі, дапушчаных да ўдзелу ў Чэмпіянаце свету ў Тбілісі (22–26 ліпеня). Упершыню пасля пачатку вайны ва Украіне яны змогуць выступаць не толькі ў асабістых, але і ў камандных спаборніцтвах — насуперак рэкамендацыям МАК.

Сітуацыю каментуе кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:
– Зразумела, што гэты крок сам па сабе трошкі палітычны. Успрымаецца ў спартовай супольнасці неадназначна. А што тычыцца федэрацыі фехтавання, то зразумела, там быў вельмі вялікі расейскі ўплыў яшчэ да вайны.
Апейкін таксама адрэагаваў на навіну пра зварот Міжнароднай федэрацыі гандбола (IHF) да МАК з просьбай вярнуць нацыянальныя каманды Беларусі і Расеі на міжнародную арэну. Ён падкрэсліў, што такія дзеянні ствараюць прэцэдэнт, які разбурае прынцып агульнага недопуску, за які змагаліся з 2022 года. На сёння ўжо каля 15 міжнародных федэрацый так ці інакш аднавілі ўдзел расейскіх і беларускіх спартсменаў.
Фота BFSS
Беларускае Радыё Рацыя






