Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) працуе над магчымасцю вяртання расейскіх і беларускіх спартоўцаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні ў Мілане-Карцыне ў 2026 годзе.

Сваю ацэнку гэтым крокам даў дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін:
–Цалкам мажліва гэта будзе ў нейтральным статусе перш за ўсё. То бок, гэта не будзе паўнавартаснае вяртанне з дзяржаўнымі сімваламі. Гэта будзе практыка допуску нейтральных атлетаў і гэта будзе ўсё ж такі яшчэ абмежаваны допуск.
Пры тым, што МАК актыўна працуе з міжнароднымі федэрацыямі, далёка не ўсе віды спорту гатовыя прыняць нейтральных удзельнікаў. У студзені Міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) пацвердзіла, што расейскія атлеты не будуць дапушчаныя да спаборніцтваў у 2025 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя