Мадрыдскі “Рэал” хоча падпісаць 19-гадовага паўабаронцу “МЮ” Кобі Майну, які адмовіўся працягнуць кантракт з манкуніанцамі. Кіраўніцтва “Рэала” разглядае Майну як адну з галоўных зорак прэм’ер-лігі. “МЮ” хоча атрымаць за трансфер £70 мільёнаў.
“Юнацтва” першым выйшла ў паўфінал плэй-оф
Хакеісты менскага “Юнацтва” сталі першымі паўфіналістамі плэй-оф экстралігі, аформіўшы перамогу ў серыі супраць аршанскага “Лакаматыва” 4:0. Два матчы былі асабліва напружаныя — у першай і трэцяй сустрэчах “Лакаматыў” давёў справу да авертайма, але абодва разы менчукі былі мацнейшыя — 5:4 і 4:3. У заключным матчы серыі “Юнацтва” разграміла суперніка з лікам 4:1 дзякуючы дублю Аляксандра Кулагіна і галам Валянціна Дземчанкі і Мікіты Парфенюка. “Юнацтва” вярнулася ў паўфінал пасля мінулагодняга вылету ў 1/4 фіналу.
“Іслач” і “Славія” згулялі ўнічыю на старце чэмпіянату Беларусі
“Іслач” і “Славія” стартавалі ў чэмпіянаце Беларусі з баявой нічыёй — 2:2. Каманда з Мінскага раёна павяла з лікам 2:0 у першым тайме, але пасля перапынку мазыране адыграліся. У іншым матчы стартавага тура “Нафтан” у гасцях перамог “Мінск” — 2:1. У наступных сустрэчах “Нёман” прыме “Маладзечна”, “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “Гомелем”, а “Віцебск” будзе змагацца з БАТЭ. Чэмпіён краіны “Дынама” Менск распачне абарону тытулу 16 сакавіка супраць “Смаргоні”.
Беларусы заваявалі дзесяць медалёў на ЧЕ па барацьбе
Беларускія барцы ўзялі 10 медалёў на Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі (U-23) у Тыране. Апошнюю ўзнагароду заваяваў Абубакар Хаслаханаў (бронза ў катэгорыі да 97 кг). У выніку ў беларусаў тры залатыя, дзве срэбраныя і пяць бронзавых узнагарод.
Беларускія гандбалісты разграмілі Іран на турніры ў Шыразе
Нацыянальная зборная Беларусі па гандболе ўпэўнена перамагла каманду Ірана на міжнародным турніры ў Шыразе — 30:24. Лідэрам стаў Ігар Бяляўскі, які закінуў дзевяць мячоў. У папярэднім матчы беларусы мінімальна саступілі Расеі 34:35. У заключным паядынку яны згуляюць супраць Кітая.
Швёнтэк ператварылася ў непераможную машыну ў Індыян-Уэлсе
Іга Швёнтэк стала першай з 2011 года (пасля Новака Джокавіча), якая на шляху да паўфіналу Індыян-Уэлса аддала супернікам менш за 12 геймаў. У чвэрцьфінале яна перамагла алімпійскую чэмпіёнку Чжэн Цыньвэнь — 6:3, 6:3. За выхад у фінал полька пазмагаецца з расейкай Міррай Андрэевай.
Йоханэс Бё прапусціць гонкі ў Поклюцы праз хваробу
Зорка сусветнага біятлону Йоханэс Бё зняўся з этапу Кубка свету ў Паклюцы з-за праблем са здароўем. Нарвежац заняў толькі 10-е месца ў індывідуальнай гонцы, пасля чаго стан яго здароўя пагоршыўся. Ён спадзяецца аднавіцца да фінальнага этапу ў Халменколене. Пакуль Бё займае другое месца ў агульным заліку, саступаючы суайчынніку Стурле Холму Лагрэйду 39 ачкоў.