BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Рэал” і “Атлетыка” выдалі шоу з 8 галамі

Мадрыдскія топ-клубы “Рэал” і “Атлетыка” арганізавалі галявое шоу ў паўфінале Суперкубка Іспаніі. Сталічнае дэрбі адбылося ў Эр-Рыядзе што ў Саудаўскай Аравіі, а ўжо ў першым тайме каманды забілі адзін аднаму па два мячы: спачатку наперад выйшлі футбалісты “Атлетыка”, а затым ім давялося адыгрывацца – “Рэал” адказаў двума галамі.
У другім тайме каманды доўга не маглі вызначыцца, а на 78-й хвіліне здарыўся кур’ёзны аўтагол. Мяч спачатку залічылі як аўтагол галкіпера мадрыдцаў Кепы Арысабалагі, але затым у пратаколе змянілі рашэнне і перапісалі яго на абаронцу Антоніа Рудзігера.
Праз 7 хвілін Даніэл Карвахаль зноў параўняў лік і перавёў гульню ў дадатковы час. На 116-й хвіліне здарыўся другі аўтагол у матчы: пасля прастрэлу Карвахаля абаронца Стэфан Савіч падправіў мяч у браму “Атлетыка”. Восьмы мяч таксама атрымаўся кур’ёзным. На 121-й хвіліне галкіпер “Атлетыка” Ян Облак прыбег у чужую штрафную зону на розыгрыш кутавога ўдару, а Марыяна Дыяс скарыстаўся момантам, перахапіў мяч і адправіў яго ў пустую браму. Вынік – 5:3. “Рэал” выйшаў у фінал Суперкубка Іспаніі, дзе будзе чакаць пераможцу пары “Барселона” – “Асасуна”.

“Белшына” адклала выхад з адпачынку

– Пачатак падрыхтоўкі да чэмпіянату-2024, значная частка якой пройдзе як звычайна на сінтэтыцы стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі, перанеслі на 15 студзеня.
Падобна, гэта выклікана яшчэ і тым, што пакуль зусім няма яснасці, пад чыім менавіта кіраўніцтвам “Белшына” возьмецца за перадсезонную працу. Высокая імавернасць таго, што настаўнік Віталь Паўлаў пакіне Бабруйск. Кіраўніцтва горада засмуцілася таму, што гэта пад яго кіраўніцтвам “шыннікі” не змаглі засцерагчыся ад растання з вышэйшай лігай. Зараз жа прапрацоўваюцца варыянты яго замены на трэнерскім мастку. Калі ж гэтыя пошукі будуць беспаспяховыя, то “Белшыну” можа прыняць і трэнер яе маладзёжных каманд Дзмітрый Мігас, – паведамляе football.by

Шагойка ўзначаліць «Смаргонь» («Ухо»)

Новым галоўным трэнерам «Смаргоні» стане 43-гадовы Аляксандр Шагойка, паведамляе «Ухо». На дадзены момант спецыяліст працуе ў сістэме «Энергетыка-БДУ». У свой час Аляксандр Шагойка выступаў за «Іслач» як гулец і нават быў яе капітанам. Акрамя таго, абараняў колеры менскага “Рэала”, бабруйскай “Белшыны”, “Гомеля” і ўкраінскага “Крыўбаса”. Запрашаўся ў нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнер «Ліды» Чух можа прапусціць выязныя матчы супраць «Дынама-Маладзечна» па стане здароўя

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Ліда» Юрый Чух можа прапусціць выязныя матчы каманды супраць «Дынама-Маладзечна» па стане здароўя. Сённяшняя трэніроўка прайшла пад кіраўніцтвам Дзяніса Ламекі. Нагадаю, што раней Чух прапусціў выязныя матчы каманды ў Берасці ў канцы снежня.

Сусветная федэрацыя кёрлінга працягнула адхіленне спартсменаў з Беларусі і Расеі

Сусветная федэрацыя кёрлінга працягнула адхіленне зборных з Беларусі і Расеі ад міжнароднных спаборніцтваў. Папярэдняе рашэнне было прынятае пасля пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны, яно дзейнічала да канца 2023 года. Цяпер жа яго падоўжылі да канца сезона 2023-2024 гадоў, паколькі ў федэрацыі бачаць небяспеку, што ўдзел у спаборніцтвах беларусаў і расейцаў “нанясе шкоду цэласнасці спаборніцтваў з-за канфлікту ва Украіне”.

Беларусае Радыё Рацыя