У цэнтральным матчы стадыі плэй-оф “Манчэстэр Сіці” прымаў мадрыдскі “Рэал” і, двойчы выходзячы наперад, усё ж саступіў — 2:3.

Эрлінг Холанд забіў першы гол, але на яго адказаў Кіліян Мбапэ. Затым Холанд рэалізаваў пенальці, аднак галы Брахіма Дыяса і Джуда Белінгема прынеслі перамогу гасцям. Таксама “ПСЖ” абыграў “Брэст” 3:0, “Барусія” перамагла “Спортынг” 3:0, а “Ювентус” быў мацней за ПСВ — 2:1. Сёння гуляюць “Селтык” супраць “Баварыі”, “Феенорд” супраць “Мілана”, “Бруге” супраць “Аталанты” і “Манака” супраць “Бенфікі”.
“Нёман” тэстуе гульца зборнай ЦАР
Гарадзенскі “Нёман” можа папоўніць афрыканскі атакуючы паўабаронца Ісак Нгома. 22-гадовы гулец выступаў у Замбіі і Камеруне, а таксама правёў 14 матчаў за нацыянальную зборную Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.
“Гомель” перапыніў пераможную серыю “Юнацтва”
Галоўная сустрэча гульнявога дня ў беларускай хакейнай экстралізе завяршылася сенсацыйнай перамогай “Гомеля” над лідарам турніру “Юнацтвам” — 2:0. Першая шайба была закінута толькі ў сярэдзіне трэцяга перыяду, а пад заслону матча лік у сустрэчы замацаваў Кірыл Межэйнікаў. Брамнік “рысей” Максім Лубскі здзейсніў 29 сэйваў і аформіў шат-аут. У іншых матчах “Шахцёр” разграміў “Ліду” — 3:0, а “Хімік” перамог “Брэст” — 2:0.
“Барысфен” узначаліў чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Магілёўскі “Барысфен” працягвае пераможны шлях у нацыянальным першынстве. Клуб на выездзе абыграў “МІНСК” 82:78 і выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. У іншым матчы “Рубон” з розніцай у 20 ачкоў разграміў “Імпульс-БДУІР” 85:65. Цяпер “Барысфен” мае 41 ачко, “Гродна-93” адстае на два балы, “МІНСК” на чатыры.
Сабаленка пакідае турнір у Досе
Першы нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка не змагла працягнуць барацьбу на турніры WTA-1000 у катарскай сталіцы. У 1/16 фіналу яна ў трох сетах саступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай — 6:3, 3:6, 6:7. Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 37 хвілін. Раней з турніру выбыла яшчэ адна беларуска — Вікторыя Азаранка.
Гуськова і Мітрафанаў — чэмпіёны Беларусі па фрыстайле
У Яраслаўлі прайшоў чэмпіянат Беларусі па лыжнай акрабатыцы. Золата сярод жанчын заваявала алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова. У мужчынскай катэгорыі перамог Макар Мітрафанаў. 14-15 лютага беларускія фрыстайлісты выступяць на Кубку чэмпіёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя