BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэферы з Партугаліі разсудзіць матч футбалістаў Беларусі і Паўночнай Ірландыі

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць перадапошні паядынак групавога этапа Лігі нацый УЕФА. У Белфасце ў матчы 5-га тура групы С3 беларусы згуляюць са зборнай Паўночнай Ірландыі (пачатак у 22.45 па беларускім часе). Гэтую сустрэчу будзе судзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Луіш Гадзінню. У матчы першага круга супернікі разышліся мірам – 0:0. У другім сённяшнім паядынку гэтага квартэта футбалісты Люксембурга прымуць на сваім полі каманду Балгарыі.

Бразілія і Аргенціна згубілі ачкі ў адборавым турніры да Чэмпіяната свету

У кваліфікацыі чэмпіянату свету ў зоне Паўднёвай Амерыкі стартаваў 11 тур (з 18). Зборная Бразіліі не змагла перамагчы каманду Венесуэлы. Вінісіус Жуніёр не здолеў рэалізаваць адзінаццаціметровы. Адзіны гол за бразільцаў забіў Рафінья 1:1. Зборная Аргенціны капітулявала перад камандай Парагвая 1:2. Ліянэль Месі выйшаў на поле ў стартавым складзе, правёў увесь матч і не вызначыўся выніковымі дзеяннямі.

Кавалевіч працягнуў кантракт з «Нёманам» на два года

Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч працягнуў кантракт з гарадзенскім клубам на два гады. «Ігар Мікалаевіч 9-ы раз паставіў подпіс пад новым кантрактам з «Нёманам». Упершыню пагадненне было пралангіравана на два гады! Ігар Кавалевіч узначаліў «Нёман» у чэрвені 2016 года. З таго часу «Нёман» правёў 292 афіцыйныя сустрэчы, у якіх атрымаў 133 перамогі, забіўшы ў браму суперніка 387 мячоў. Пад кіраўніцтвам Кавалевіча ў 2023 годзе “жоўта-зялёныя” другі раз у гісторыі заваявалі сярэбраныя медалі вышэйшай лігі, а 25 траўня гэтага года таксама другі раз у гісторыі выйгралі Кубак Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы “Нёмана”.

Менскія дынамаўцы пачынаюць выязную серыю матчам супраць “Віцязя”

Хакеісты менскага “Дынама” сёння пачнуць чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На выезд падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава адправіліся на абноўленым самалёце ў чорна-блакітных колерах сталічнага клуба. На дадзены момант “зубры” займаюць восьмае месца на Захадзе, набраўшы 28 ачкоў пасля 25 паядынкаў. У падмаскоўнага клуба на тры балы менш, але пры гэтым згуляны на адзін матч больш. У склад менскага “Дынама” на гасцявое турнэ ўвайшлі 27 хакеістаў. Папярэдні раз “Дынама” і “Віцязь” сустракаліся 4 лістапада на “Мінск-Арэне” – тады перамогу з лікам 4:1 святкаваў супернік.

Беларускае Радыё Рацыя